Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандра Мілінкевіча затрымалі ў менскім аэрапарту 17:13, 29/11/2006
Лідэр дэмакратычных сіл Аляксандр Мілінкевіч затрыманы сёння каля 17 гадзін у аэрапарту “Менск-2”. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў прэс-сакратар лідэра апазіцыі Павал Мажэйка. Аляксандр Мілінкевіч сказаў па тэлефоне, што памежнікі заявілі, что ягоныя дакументы “магчыма фальшывыя”. У цяперашні час у дачыненні Мілінкевіча складаецца пратакол. Мабільны тэлефон палітыка адразу пасля званка прэс-сакратару адключыўся і не адказвае.
Нагадаем, што лідэр дэмакратычных сіл вяртаўся з Рыгі, дзе па запрашэнні прэзідэнта Латвіі Вайры Віке-Фрейбергі ўдзельнічаў у саміце НАТА. Падчас саміту Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Джорджам Бушам, які асудзіў беларускую дыктатуру і падтрымаў беларускі народ у яго барацьбе за правы і свабоду.