|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Па неафіцыйнай інфармацыі, «Белтрансгаз» ацанілі ў 4 мільярды даляраў 09:54, 29/11/2006 Па звестках расейскіх “Ведомостей”, у наступным годзе “Газпром” збіраецца прадаваць газ у Еўропу па небывала высокай цана – 293 даляры за 1000 куб.м. такая лічба закладзеная ў праекце бюджэта манаполіі на 2007 год. “Газпром” плануе экспартаваць у далёкае замежжа 157,8 млрд куб. м газу і выгандляваць за іх 46 млрд. даляраў. Гэта амаль на 20% больш за 37 млрд. даляраў, якія, як раней гаварыў намеснік старшыні ўпраўлення “Газпрома” Аляксандр Мядведзеў, канцэрн чакае выгандляваць ад экспарту сёлета. Пры гэтым, нягледзячы на тое, што перамовы аб кошце газу для Беларусі яшчэ не завершаныя, у бюджэце манаполіі ўжо названая сума і для нашай краіны – 200 даляраў ЗША за тысячу кубаметраў. – Чаму, на ваш погляд, не называецца сума, у якую галандскі банк ацаніў “Белтрансгаз”? – пацікавіўся карэспандэнт Euramost.org у вядомага беларускага эканаміста Яраслава Раманчука. – Не называецца, таму што трэба падрыхтаваць публіку да гэтай лічбы, і, таму што ёсць дамоўленасць аб тым, калі інфармацыя павінна з`явіцца. Датуль, пакуль беларускі бок не вырашыць для сябе, як падаваць інфармацыю, лічба агучвацца не будзе. Але шыла ў мяшку не ўтоіш, уцечка інфармацыі ўсё жа адбылася. – Дык у якую суму ABN Amro ацаніў “Белтрансгаз”, зыходзячы з гэтай “уцечкі”? – Па неправеранай інфармацыі, цана “Белтрансгаза” – 4 мільярды даляраў. – Беларуска-расейскія перамовы па газе яшчэ працягваюцца, але Расея ўжо заклала ў бюджэт на наступны год кошт газу для Беларусі – 200 даляраў за тысячу кубаметраў. Як гэта разумець? – Гэта “Газпром” заклаў такі кошт у свой план, але гэта далёка не значыць, што так яно і будзе. Я думаю, што канчатковая цана на газ будзе залежыць толькі ад двух чалавек – спадара Пуціна і спадара Лукашэнкі. “Газпром”, вядома, мае свае эканамічныя інтарэсы, але “Газпром” – гэта структура не толькі камерцыйная. Перамовы па гэтым пытанні будуць працягвацца да апошняга. Думаю, што ацэнка галандскага банка зараз на карысць “Газпрому”. А заявы Аляксандра Лукашэнкі, аб тым, што “Белтрансгаз” каштуе 15-17 мільярдаў даляраў яшчэ раз паказалі, што беларускі бок не гатовы да рэальнага праекту на прадпрыемстве. – 15-17 мільярдаў – гэта сапраўды нейкая фантастычная сума... – Можна назваць любыя лічбы, але я схілены верыць больш сур`ёзным людзям. Галандскі банк ва ўсім свеце карыстаецца непахіснай рэпутацыяй аб`ектыўнага ацэншчыка, з якім, дарэчы, згадзіліся абодва бакі. Таму, паўтаруся, беларускі бок і не апавяшчае пакуль кошт ацэнкі – гэта казыры ў бок Расеі. Калі ёсць ацэнка, значыць няма перашкодаў для стварэння сумеснага прадпрыемства, але мы ж не жадаем такога СП і самі ўмеем ацэньваць і называць сумы. Вось і атрымоўваецца патавая сітуацыя. – Да Новага года застаўся амаль месяц. Якой, на ваш погляд, будзе цана на газ для Беларусі ў наступным годзе? – Улады гавораць аб 62 далярах за тысячу кубаметраў, яны жадалі б, каб была такая цана. Я лічу, што бакі могуць дамовіцца дзесьці на ўзроўні 130 даляраў. Іншая справа, што для беларускіх прадпрыемстваў цэны будуць самыя розныя. Прывілеяваныя прадпрыемствы – напрыклад, “Азот”, “Хімвалакно” – стануць атрымоўваць газ па нізкай цане, камерцыйныя структуры будуць плаціць па поўнай праграме – па 200-250 даляраў. – Гэтымі днямі ў Беларусі ўжо папаўзлі ўверх цэны на нафтапрадукты. Гэта з той жа “оперы”? – Безумоўна. Трэба ж знаходзіць дзесьці “страчаныя” 3 мільярды даляраў (наогул, мы можам страціць ад 2 да 5 мільярдаў), і, калі гэтая “дзірка” з’явіцца, то будуць павялічвацца цэны на бензін, электраэнергію, акцызы на тавары... Асноўны цяжар будзе перакладзена на спажыўцоў – я ў гэтым не сумняваюся.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|