Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Генпракурор упэўнівае, што Казуліна «выратуюць», калі яго здароўю будзе пагражаць небяспека
12:58, 29/11/2006

Медыцынскія службы прымуць меры па выратаванні былога кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна, калі яго здароўю будзе пагражаць небяспека, паведаміў журналістам у Менску генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч. Нагадаем, што Аляксандр Казулін 41 дзень галадае ў выпраўленчай калоніі ў Віцебску. За 8 месяцаў зняволення ён страціў 30 кілаграмаў вагі. Стан яго здароўя выклікае асцярогу.

Па словах П.Міклашэвіча, “А.Казулін увесь час знаходзіцца пад медыцынскім наглядам, і, калі яго здароўю будзе пагражаць небяспека, медыкі прымуць усе неабходныя меры”.

“Стан здароўя А.Казуліна здавальняючы і скаргаў ён не выказвае”, – сказаў генпракурор, адзначыўшы, што “ён сам выбраў такую форму пратэсту”. “З боку адміністрацыі калоніі прымаюцца адпаведныя меры, каб не было шкоды яго здароўю ад галадоўкі”, – сказаў генпракурор. Разам з гэтым ён нагадаў, што “на 10-ы дзень сваёй галадоўкі А.Казулін быў шпіталізаваны ў медсанчастку па патрабаванні медыкаў, аднак на наступны дзень ад шпіталізацыі адмовіўся”.

Нагадаем, што Аляксандр Казулін галадае з 20 кастрычніка. Асноўнае патрабаванне галадоўшчыка – разгляд сітуацыі ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: