Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэм’ер-міністр Расеі адмовіўся прыняць кіраўніка ўрада Беларусі 09:23, 29/11/2006
Учора прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі наведаў Маскву з працоўным візітам. Ён меркаваў сустрэцца з расейскім прэм’ерам Міхаілам Фрадковым, але, як паведамляе “КоммерсантЪ”, у Белым доме яго не прынялі, паведаміўшы, што ва ўрадавых планах такая сустрэча не прадугледжаная. Неафіцыйна ва ўрадзе растлумачылі, што не бачаць сэнсу весці перамовы з беларускім прэм`ерам у момант абвастрэння палітычных супярэчнасцяў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.
Не дапамагло таксама тое, што Сяргей Сідорскі ў Маскве публічна адрокся ад выканання даручэння Аляксандра Лукашэнкі, які запатрабаваў на мінулым тыдні кампенсаваць рост цаны расейскага газу ўвядзеннем платы за транзіт расейскіх грузаў праз тэрыторыю Беларусі.
“Ад імя беларускага ўрада запэўніваю, што ніякага падвышэння транспартных тарыфаў не прымалася”, – заявіў беларускі прэм’ер.
Тым не менш спадару Сідорскаму прыйшлося абмежавацца толькі сустрэчай з мэрам Масквы Юрыем Лужковым. Яны заклалі капсулу на месцы будаўніцтва палаца гульнёвых відаў спорту ў Ясеневе і адкрылі выставу “Беларуская якасць-2006”.