Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



В.а. начальніка калоніі: Сустрэчы Казуліна з адвакатам спыненыя з-за стану здароўя падабароннага
11:34, 29/11/2006

Адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч атрымаў адказ з выпраўленчай калоніі №3 на пададзены ім адвакацкі запыт. У гэтым дакуменце, падпісаным часовым выканаўцай абавязкаў начальніка калоніі №3 маёрам Р.Прыймаком, паведамляецца: “20 кастрычніка 2006 года асуджаны Казулін А.У. абвясціў галадоўку і ўвесь час знаходзіцца пад назіраннем лекара і на сённяшні дзень (22 лістапада – заўв. аўт.) страціў каля 17,5 кг вагі, АЦ – 105/90 мм.рт.сл. Значная страта вагі і стан здароўя патрабуюць яго суправаджэння па тэрыторыі ўстановы, а абавязковая прысутнасць медыцынскага працаўніка робіць немагчымасць прыватнасці сустрэчы.

Галадоўка, якая праводзіцца асуджаным Казуліным А.У., выклікае заклапочанасць у адміністрацыі за яго стан здароўя, накладвае дадатковую адказнасць на кіраўніцтва калоніі за забеспячэнне правапарадку ў дадзены перыяд.

Сустрэчы асуджанага Казуліна А.У. з адвакатам спыненыя выключна праз стан здароўя падабароннага”.


Варта адзначыць, што некалькі дзён таму такі ж ліст з калоніі атрымала дачка А.Казуліна Юлія ў адказ на яе запыт аб правамернасці адмовы сустрэчы з адвакатам. Аналагічны адказ атрымаў Ігар Рынкевіч з Дэпартамента выканання пакаранняў.

Нагадаем, што Аляксандр Казулін галадае з 20 кастрычніка, гэта значыць ужо 41 дзень. За 8 месяцаў зняволення Аляксандр Казулін страціў 30 кілаграмаў вагі. Асноўнае патрабаванне галадоўшчыка – разгляд сітуацыі ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: