Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ірына Казуліна сустрэлася з амбасадарамі Францыі і Нямеччыны
16:13, 29/11/2006

Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна Ірына Казуліна і намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Кароль наведалі сёння амбасаду Францыі і Нямеччыны. Кіраўнікі дыппрадстаўніцтваў гэтых краін былі паінфармаваныя аб стане здароўя Аляксандра Казуліна і аб кароткачасовай сустрэчы з ім у калоніі 25 лістапада. Ірына Казуліна перадала дыпламатам просьбу палітвязня аб пастаноўцы пытання аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.

Амбасадары перадалі словы падтрымкі А.Казуліну і яго сваякам, засведчылі, што перададуць гэтую інфармацыю ўрадам сваіх краін, паведаміла прэс-служба экс-кандыдата ў прэзідэнты.

Нагадаем, што краіны Еўразвяза прынялі нядаўна адпаведную рэзалюцыю па Беларусі, якая асуджае практыку парушэння правоў чалавека ў краіне. У рэзалюцыі знайшла адлюстраванне і тэма палітычных пераследаў сяброў апазіцыі. Трэці Камітэт Генеральнай асамблеі ААН таксама прыняў рэзалюцыю, у якой адлюстраванае разуменне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Аляксандр Казулін галадае ў віцебскай выпраўленчай калоніі ўжо 41 дзень. За 8 месяцаў зняволення ён страціў 30 кілаграмаў вагі. Стан яго здароўя выклікае асцярогу, аднак палітык не збіраецца спыняць галадоўку, пакуль не будзе выкананае яго патрабаванне.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: