Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ломаць будзе бязлітасным
16:20, 29/11/2006

Камітэт дзяржаўнага кантролю ўзмацніць спагнанне са службовых асоб за непрыняцце мер па зваротах грамадзянаў, заявіў у сераду журналістам у Магілёве старшыня КДК Беларусі Зянон Ломаць па выніках “прамой лініі” па тэлефоне, якую ён праводзіў на працягу трох гадзін з жыхарамі Магілёўскай вобласці, перадае “Інтэрфакс”. “Кантроль будзе больш жорскім у рамках дзеючага прававога поля. Парушальнікам дзеючага заканадаўства літасці не будзе”, – падкрэсліў старшыня КДК.

Па словах старшыні КДК, “звяртае на сябе ўвагу тое, што шматлікія пытанні, з якімі сёння звярталіся людзі, ставяцца да сферы дзейнасці выканаўчай улады на месцах”. “Судзячы па гутарцы з людзьмі, можна зрабіць выснову, што на месцах выканаўчай улады трэба больш займацца справай, камунальна-бытавымі пытаннямі”, – сказаў З. Ломаць.

Разам з гэтым ён дадаў, што “мы будзем наводзіць парадак, але жорстка пытаючы са службовых асоб мясцовай выканаўчай улады”.

“Сёння шмат званкоў было з Хоцімска, Горак, Краснаполья”, – сказаў З.Ломаць, дадаўшы, што “усе пытанні, якія паступілі, будуць прааналізаваныя, іх рашэнне ўзята на кантроль, а людзі атрымаюць адказы”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: