Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мартынаў лічыць усе расейскія СМІ «несур’ёзнымі» 15:02, 29/11/2006
Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў лічыць “недастаткова сур’ёзнымі” СМІ, якія надалі прыярытэтную ўвагу не саміту СНД, а журналісцкаму дэмаршу на саміце. “Відавочны дысбаланс гаворыць аб недастатковай сур`ёзнасці гэтых СМІ. Зводзіць саміт да скандалу па меншай ступені некарэктна”, – заявіў С.Мартынаў, адказваючы на пытанні журналістаў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску.
Як паведамлялася раней, на саміце СНД у Менску ўспыхнуў скандал. У сувязі з нежаданнем улад Беларусі акрэдытаваць на саміт карэспандэнтаў “Московского Комсомольца” і “Коммерсанта” расейскія журналісты прынялі рашэнне пакінуць сустрэчу кіраўнікоў краінаў СНД.
Аб скандале на саміце СНД паведамілі ўчора і сёння абсалютна ўсе расейскія сродкі масавай інфармацыі, уключаючы ўсе тэлевізійныя тэлеканалы.