Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускі МЗС «пашырае колькасць апораў»
14:55, 29/11/2006

Беларусь не шукае альтэрнатыву расейскім энергарэсурсам, а толькі мае намер іх дыверсіфікаваць, заявіў у Менску на прэс-канферэнцыі міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў. “Мы не шукаем альтэрнатыву расейскай нафце і газу – гэта было б, як мінімум, недальнабачна, але мы абавязаныя думаць аб энергетычнай бяспецы, пашыраць колькасць апораў на якіх энергетычная бяспека трымаецца”, – заявіў кіраўнік МЗС Беларусі.

Міністр нагадаў, што на працягу апошніх гадоў у Беларусі зацверджаная і рэалізуецца канцэпцыя энергетычнай бяспекі. “Развіваючы стратэгічнае супрацоўніцтва з Расеяй у энергетычнай вобласці, мы імкнемся шукаць і дадатковыя крыніцы неабходных энергарэсурсаў”, – сказаў С.Мартынаў.

Міністр падкрэсліў, што ў рамках гэтай працы і праходзіла сустрэча прэзідэнтаў Азербайджана, Беларусі і Украіны. “Прэзідэнты прыйшлі да высновы, што ёсць і магчымасці такога ўзаемадзеяння, і патэнцыял узаемадзеяння ў энергетычнай сферы”,– падкрэсліў С.Мартынаў.

Па словах кіраўніка МЗС, падчас 3-баковай сустрэчы абмяркоўваліся пытанні паставак і перапрацоўкі нафты, паставак і транзіту электрычных рэсурсаў і перспектывы супрацоўніцтва ў газавай сферы.

С.Мартынаў таксама падкрэсліў, што супрацоўніцтва Беларусі, Азербайджана і Ўкраіны “можа быць досыць істотным”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: