Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусы падлічваюць страты ад падзелу пошлін на нафту 12:26, 29/11/2006
Беларускія і расейскія эксперты ўзгадняюць пазіцыі па эканамічных разліках па падзелу беларускіх экспартных пошлін на нафтапрадукты. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БелТА намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў.
Каментуючы ход працы, Андрэй Кабякоў сказаў, што гэтыя пытанні вырашаюцца ў адпаведнасці з існуючымі пагадненнямі паміж краінамі на конт гэтага. “Мы выступаем за тое, каб любыя пошліны ў пытаннях размеркавання не парушалі прынцыпы роўных умоў суб`ектаў гаспадарання, каб прадпрыемствы пры гэтым маглі функцыянаваць у роўных канкурэнтных умовах. Гэта асноўная пазіцыя Беларусі”, – падкрэсліў віцэ-прэм’ер. Ён таксама дадаў, што ў канчатковым выніку “усё павінны паказаць эканамічныя разлікі”. Зараз эксперты працуюць па ўзгадненні пазіцый па такіх разліках.
Нагадаем, Беларусь атрымала ад Расеі праект пагаднення аб падзеле беларускіх экспартных пошлін на нафтапрадукты, у адпаведнасці з якім Расея прэтэндуе на 85% ад сумы гэтых экспартных пошлін.
Андрэй Кабякоў таксама адзначыў, што Беларусь не мае намеру ўводзіць мытную мяжу з Расеяй. “Мы будуем Мытны саюз і наадварот разлічваем на тое, што Расея скончыць надглядаць тавары з трэціх краін, якія праходзяць праз Беларусь у Расею. Мы лічым, што існуе мноства нацыянальных механізмаў без мытных меж, якія дазваляюць вырашаць гэтую задачу”, – падкрэсліў ён.