Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея больш не будзе фінансаваць «эканамічны цуд» Лукашэнкі
11:49, 29/11/2006

“Расея больш не будзе фінансаваць наш беларускі “эканамічны цуд”, – такое меркаванне выказаў БелаПАН кіраўнік аналітычнага цэнтра “Стратэгія” Леанід Заіка, каментуючы ўчорашні саміт кіраўнікоў краін СНД у Менску. “Пуцін у адрозненні ад Ельцына заяўляе аб прыхільнасці эканамічнай, а не палітычнай прывязкі да Расеі іншых краін СНД, – адзначыў аналітык. – Пуцін неаднаразова дэманстраваў, што ў яго інтарэсах і ў інтарэсах Расеі пранікненне расейскага капіталу і дамінаванне на рынках постсавецкай прасторы. Расея будзе сябраваць з тымі, хто лаяльны па дачыненні да Крамля, і запэўненні аб вечным сяброўстве з палітычнага пункту гледжання яго не кранаюць”.

“Унутранай палітыкі краін, якая заснаваная на танных энергарэсурсах, больш не будзе”, – лічыць Л.Заіка. Па яго словах, трохбаковая сустрэча ў Менску прэзідэнтаў Азербайджана, Украіны і Беларусі паказала, што “кожны з іх імкнецца да эканамічнай незалежнасці ад Расеі, і ўсе яны спрабуюць разгуляць энергетычную альянсную карту”. “Аліеву баяцца няма чаго – у яго шмат нафты, а вось Лукашэнку і Юшчанку ёсць над чым задумацца, – лічыць Л.Заіка. – Юшчанка прадэманстраваў, што ён не разбіраецца ў палітычнай сітуацыі – ні ў Беларусі, ні ў Азербайджане, Аліеў паводзіў сябе як усходні мудрэц, а Лукашэнка быў прадказальны”.

Эксперт таксама адзначыў, што “15 год таму СНД задумвалася як адзіная мытная і эканамічная прастора, аднак з гэтага нічога не атрымалася: кожная краіна будуе сваю нацыянальную эканоміку”. “Я лічу, што СНД можа будаваць агульную палітыку толькі ў гуманітарнай сферы, а таксама ў транспартнай і развіцці інфраструктуры”, – сказаў кіраўнік аналітычнага цэнтра.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: