Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Экс-кандидат в президенты Беларуси, политзаключенный Александр Козулин, голодающий в колонии 43 дня, прислал родственникам очередное письмо. Пресс-служба политика переслала письмо Козулина в СМИ.
Белорусские предприятия заставляют оформить подписку на ряд государственных газет и журналов. Очередным свидетельством тому стал документ, оказавшийся в распоряжении негосударственной газеты «Салідарнасць». Предприятия, расположенные в Октябрьском районе Минска, получили письмо следующего содержания:
Нягледзячы на перашкоды міліцыі Аляксандр Мілінкевіч паспяхова закончыў экскурсію для моладзі па роднай Гародні. Удзел у экскурсіі ўзялі каля 50 чалавек. Падчас мерапрыемства міліцыянты заявілі, што Аляксандр Мілінкевіч не мае права распавядаць людзям пра гісторыю Гародні, бо экскурсіі ў горадзе могуць праводзіць толькі турыстычныя фірмы, а прыватная асоба можа праводзіць пазнавальную прагулку толькі ў кампаніі максімум 6 чалавек. Міліцыянты сказалі, што Мілінкевіч праводзіць несанкцыянаванае мерапрыемства, за што будзе прыцягнуты да адказнасці.
“Такія рэплікі прэм’ер-міністра можна параўнаць з тым, як камуністычныя тыраны ў Кітае кажуць аб неабходнасці забеспячэння камуністычнага таталітарнага рэжыму, або як Лукашэнка ў Беларусі гаворыць, што дэмакратыя не патрэбная, калі яна мяшае падняць дабрабыт народа. Магчыма, наш прэм`ер бярэ прыклад з такіх “магутных” палітыкаў з “бездакорнай” сусветнай рэпутацыяй”, – так ацэньвае рэпліку прэм`ер-міністра Віктара Януковіча пастаянны прадстаўнік Прэзідэнта ў Вярхоўнай Радзе Раман Зварыч, паведамляе прэс-служба “Нашай Украіны”.
Сёння жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна звярнулася да генеральнага пракурора Беларусі Пятра Міклашэвіча з заявай, у якой паінфармавала службоўца аб забароне на сустрэчы зняволенага А.Казуліна з адвакатам. Ірына Казуліна просіць генпракурора ацаніць дзеянні адміністрацыі калоніі, якая пазбаўляе юрыдычнай дапамогі зняволенага, што галадае ў калоніі ўжо 43 дні. Аб стане здароўя палітвязня вядома толькі са слоў кіраўніцтва калоніі. Па апошніх дадзеных, Казулін важыць усяго 67 кілаграмаў (да зняволення яго вага складала 105 кілаграмаў), у яго вельмі нізкі ціск.
Председатель Минского городского суда Михаил Ардяко оставил без удовлетворения надзорную жалобу по делу экс-кандидата в президенты, политзаключенного Александра Козулина. Как сообщает пресс-служба политика, защита и Александр Козулин намерены обжаловать данное решение в Верховном суде Республики Беларусь.
У актывіста апазіцыі Аляксандра Дульчыка, які працуе слесарам-рамонтнікам на Менскім аўтазаводзе, сёння спрабавалі забраць подпісы, якія ён збірае на прадпрыемстве ў падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты дэмакратычных палітыкаў. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведамілі ў камітэце дапамогі рэпрэсаваным “Салідарнасць”.
Управа ідэалягічнай працы Берасьцейскага аблвыканкаму падрыхтавала справаздачу пра грамадзка-палітычную сытуацыю ў рэгіёне. Паводле дакумэнту, мясцовых ідэолагаў непакоіць незарэгістраваныя моладзевыя суполкі, якія праводзяць флэш-мобы, паведамляе “Радыё Свабода”. Дзяржаўныя ідэолягі не выключаюць, што флэш-мобы будуць актыўна ўжывацца як агітацыйны сродак у рэгіёнах падчас выбарчай кампаніі.
Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапановы ўрада і Акадэміі навук аб будаўніцтве ў краіне атамнай электрастанцыі, якая можа быць пабудаваная ў Магілёўскай вобласці, заявіў старшыня прэзідыўма Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Міхаіл Мясніковіч, перадае “Інтэрфакс”.
Ва ўрочышчы Курапаты, якое размешчанае на поўнача-усходняй ускраіне Менска, у чарговы раз невядомымі вандаламі апаганеная лаўка Клінтана – мемарыяльны знак, падораны 15 студзеня 1994 года прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам “ад народа Злучаных Штатаў Амерыкі народу Беларусі ў імя памяці” падчас яго афіцыйнага візіту ў Беларусь. З вертыкальна ўсталяваных гранітных падстаў вандалы скінулі лаўку на зямлю, раскідалі кветкі і свечкі.
Лідэру дэмакратычных сіл Аляксандру Мілінкевічу мясцовая міліцыя забараняе распавядаць жыхарам Гародні гісторыю іх роднага горада. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў прэс-сакратар палітыка Павал Мажэйка. Лідэр апазіцыі прыехаў у Гародню, каб сустрэцца з выбаршчыкамі і сабраць подпісы ў падтрымку дэмакратычных кандыдатаў. Адначасова ён збіраўся правесці экскурсію ў адным з самых старэйшых раёнаў Гародні, каб распавесці гараджанам пра найбольш вядомыя помнікі архітэктуры і пра тое, наколькі пагібельная для горада так званая “рэканструкцыя”, распачатая мясцовымі ўладамі.
Дэпутаты Еўрапейскага парламента прапаноўваюць Еўракамісіі абмеркаваць сітуацыю з галадоўкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна з беларускімі ўладамі. З такім заклікам звярнуліся да Еўракамісара па знешніх сувязях і палітыцы еўрапейскага суседства Беніты Ферэра-Вальднер дэпутаты Еўрапарламента ад Польшчы – былы міністр замежных спраў Браніслаў Герэмек і кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Богдан Кліх. Як паведамляе “Радыё Свабода”, еўрадэпутаты прапанавалі таксама накіраваць адпаведнага прадстаўніка Еўразвяза ў Віцебск для сустрэчы з Казуліным і прадстаўнікамі ўлады.
Суддзя Вярхоўнага суду РФ адмовіўся ўзбудзіць наглядную вытворчасць па скарзе абароны Міхаіла Хадаркоўскага на прысуд экс-кіраўніку НК ЮКОС. У нагляднай скарзе абарона Хадаркоўскага прасіла адмяніць прысуд як “пазапраўны і неабгрунтаваны”.
Нацыянальны Камітэт Аб`яднаных дэмакратычных сіл рэкамендуе тым апазіцыйным палітыкам, хто пройдзе рэгістрацыю і стане кандыдатам у дэпутаты выкарыстаць прапановы Еўрапейскага Звяза як частку сваёй перадвыбарнай праграмы. Старшыня Нацыянальнага Камітэту АДС Анатоль Лябедзька лічыць, што прапановы Еўрапейскага Звяза датычацца не толькі перспектывы ўзаемаадносінаў гэтай арганізацыі з Беларуссю, але і рашэння цэлага шэрагу праблем у самой краіне.
Устаноўчы з’езд Саюза левых партый адбудзецца за межамі Беларусі. Аб гэтым БелаПАН паведаміў лідэр Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) Сяргей Калякін. Гэтае мерапрыемства павінна было прайсці ў Менску 17 снежня. У Саюз левых партый увойдуць тры структуры – ПКБ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і Беларуская партыя жанчын “Надзея”. Па словах С.Калякіна, арганізатары з`езду дамовіліся аб арэндзе 17 снежня памяшкання ў Доме культуры МТЗ. Аднак калі напярэдадні яны прыехалі туды, каб аплаціць арэнду залы, кіраўніцтва ДК заявіла, што ўсе дні ў іх ужо занятыя, і адмовіла ў падаванні памяшкання.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што без стварэння ўласнай ядзернай энергетыкі краіна не зможа забяспечыць сваю энергетычную, нацыянальную бяспеку, перадае “Інтэрфакс”. “З улікам сітуацыі з энергарэсурсамі краіны, якая склалася ў цяперашні час, пытанне аб стварэнні ўласнай ядзернай энергетыкі становіцца практычна безальтэрнатыўным варыянтам гарантыі нацыянальнай бяспекі нашай дзяржавы”, – заявіў А.Лукашэнка ў пятніцу падчас нарады аб падвышэнні энергетычнай бяспекі краіны.
В середине ноября на сайте американского Совета по международным отношениям, целью которого уже более восьмидесяти пяти лет является осмысление внешней политики США с учётом меняющихся реалий международных отношений, был выложен анализ мировой системы санкций. Как это часто бывает с докладами Совета, данная работа рассматривает разные аспекты проблемы, причём она вполне доступно написана и невелика по размеру.
Учора ўвечар на аўтавакзале ў Магілёве была затрыманая актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі, абаронца намётавага мястэчка Крысціна Шацікава. Дзяўчына вярталася дадому з Менска, дзе 27 лістапада прыняла ўдзел у акцыі салідарнасці са Зміцерам Дашкевічам. Яна везла з сабою газеты “Народная воля”, “6 кв.метраў” і “Белорусский вестник”, у якім знаходзілася інфармацыя аб прэзентацыі кнігі “Верам, можам, пераможам!”, прысвечанай акцыям пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, якія адбыліся ў Менску ў сакавіку 2006 года.
У склады ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў увайшлі 70 тысяч 877 чалавек. Амаль палова сяброў камісій – 48,1% – былі высунутыя ў іх склады шляхам збору подпісаў, 36,2 – ад працоўных калектываў, 10,5 – ад палітычных партый і грамадскіх аб`яднанняў, 5 працэнтаў – ад органаў, якія ўтвараюць камісіі. Непасрэдна ад палітычных партый сябрамі ўчастковых камісій сталі ўсяго 113 чалавек. З іх 101 чалавек прадстаўляе праўладную Камуністычную партыю Беларусі, 10 – малавядомую Аграрную партыю, 1 – яшчэ менш вядомую Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці, і 1 – апазіцыйную Аб’яднаную грамадзянскую партыю. Такая афіцыйная статыстыка.
На працягу года пастара царквы “Благодать Иисуса” (Крупкі, Мінская вобласць) Саюза хрысціянаў веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь Мікалая Барычэўскага службоўцы тройчы выклікалі на размовы, патрабуючы спыніць крытычныя выказванні ў адрас улад.
Генеральная пракуратура Літвы прыняла рашэнне спыніць дасудовае расследванне крымінальнай справы па факце гібелі ў Беларусі былога супрацоўніка дэпартамента дзяржбяспекі (ДДБ), дарадцы генеральнага консульства Літвы ў Гародні Вітаўтаса Поцюнаса (Vytautas Pociunas).
Вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі і старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна наведалі Стакгольм па запрашэнні швецкай праваабарончай арганізацыі “Швецкая ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека”. Падчас знаходжання ў Швецыі Бяляцкі і Літвіна прынялі ўдзел у шэрагу семінараў і сустрэч, прысвечаных цяперашняй сітуацыі ў Беларусі. У чацвер іх прыняла міністр па пытаннях міжнароднага развіцця Швецыі Гуніла Карлсан.
«Гэта досыць цікавы выпадак, бо ўпершыню ў гісторыі беларускага касьцёлу нехта са сьвятароў наважваецца на такі неардынарны крок. Гэта прэцэдэнт, які ўражвае сваёй адвагай. Пратэстны крок Аляксандра Шэмета, пэўна, мае сур’ёзныя падставы. Калі сьвятар гатовы ісьці на такое, то відавочна, што ён мае справу з пэўнай несправядлівасьцю. Нешта сапраўды ня так, калі вернікі адважыліся на пост-галадоўку», -- пракаментаваў у інтэрв’ю “Нашай Ніве” манах-дамініканец, філёзаф Пётра Рудкоўскі пачатак галадоўкі гарадзенскімі каталікамі.
У Гародні пачалась галадоўка вернікаў рымска-каталіцкай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Востабрамскай, Маці Міласэрнасці. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў настаяцель парафіі ксёндз Аляксандр Шэмет. Чыннікам з’явілася тое, што напрацягу амаль дзесяці гадоў суполка не можа атрымаць дазвол на ўзвядзенне новага будынка храма па вуліцы Рэпіна, 2. На дадзены момант галадоўку абвясцілі ксёндз і 11 яго парафіян. Сярод вернікаў, якія пачалі галадоўку пратэсту, ёсць жанчына ва ўзросце 79 гадоў. Галадоўка праходзіць у будынку прыхадской капліцы. Колькасць галадаючых увесь час павялічваецца.
30 лістапада ў Менску быў затрыманы моладзевы актывіст Сяржук Гумінскі. Увагу міліцыянтаў прыцягнула значка "Пагоні", што была на вопратцы актывіста. Гэта практычна і стала падставаю для затрыманьня. Пазьней супрацоўнікі міліцыі адвезьлі моладзевага актывіста ў Ленініскі РУУС сталіцы, дзе на яго былі складзеныя пратаколы за "дробнае хуліганства" і "распаўсюд друкаваных матэрыялаў без выходных дадзеных".
Прапановы па продажы акцый беларускіх прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу неабходна разглядаць толькі з пазіцыі эфектыўнасці і выгоднасці такіх продажаў. Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Алег Мельнікаў 30 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Менску. Перамовы па прыватызацыі беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў “то цішэюць”, то зноў аднаўляюцца, адзначыў Алег Мельнікаў. Існуюць рознага роду прапановы ад расейскіх прадпрыемстваў, прадпрымальнікаў, аднак яны не заўсёды выразна сфармуляваныя. “Павінны быць прапановы пэўныя, якія можна разглядаць з пазіцыі эфектыўнасці”, – падкрэсліў намеснік міністра. Калі памер паступленняў у бюджэт ад працы прадпрыемстваў за тры-чатыры гады будзе большым за суму ад продажу гэтых акцый – які сэнс іх прадаваць, дадаў ён.
Учора ўпершыню агучаная ацэнка “Белтрансгаза”, праведзеная ABN Amro. Па дадзеных беларускага боку, гаворка ідзе прыкладна аб $3,5 млрд. Калі гэтая ацэнка будзе прынятая, Беларусь зможа на працягу года-паўтары купляць газ не па $200 за тысячу кубаметраў, як патрабуе “Газпром”, а па $120-140, да чаго ўжо пачала рыхтавацца краіна, піша сёння расейская газета “КоммерсантЪ”.
Нацыянальны Камітэт аб’яднаных дэмакратычных сіл разглядае пасланне Еўрапейскага Звяза як важную ўмову для пачатку агульнанацыянальнага дыялогу ў краіне, заявіў кіраўнік Нацыянальнага Камітэта, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Ён накіраваў на імя прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага і кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Генадзя Невыгласа зварот з прапановай стварыць сумесную працоўную групу і абмеркаваць прапановы ЕЗ і магчымыя шляхі іх рэалізацыі.
Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна Ірына Казуліна, былы палітвязень Сяргей Скрабец і старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Таццяна Працько наведалі Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь. Жонку палітвязня прыняў першы намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Юрый Барынкоў. Службоўца даў Ірыне Казулінай дазвол на перадачу ў віцебскую выпраўленчую калонію прадуктаў, якія будуць неабходныя Аляксандру Казуліну ў выпадку яго выхаду з галадоўкі. Нагадаем, што палітвязень галадае ўжо 43 дні. За час зняволення экс-кандыдат у прэзідэнты схуднеў на 38 кілаграмаў. Галоўнае патрабаванне галадоўшчыка – разгляд сітуацыі ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.
«У нас сегодня опасная ситуация – 93% выработки энергии на теплостанциях идет с использованием газа – нигде в мире такого нет. Строительство АЭС позволит снизить этот показатель до 65%», - заявил сегодня, как сообщает АФН, вице-премьер Беларуси Владимир Семашко на совещании по вопросам повышения энергетической безопасности Беларуси.
Председатель постоянной комиссии «совета республики» «национального собрания» Беларуси по демографической безопасности и социальному развитию Людмила Постоялко предлагает ввести уголовную ответственность за заражение ВИЧ-инфекцией для работников сферы услуг.
Вчера московское правительство приняло за основу программу «Москвичам - доступное жилье» на 2007-2009 год и задание на 2010 год. Документ оказался в чем-то революционным: впервые чиновники столь жестко прописали протекционистские меры по отношению именно к москвичам. По сути, иногородних, если они не олигархи, лишают возможности приобрести квартиру в столице. Однако, по мнению аналитиков, новая жилищная политика мэрии выйдет боком и для москвичей: жесткие меры могут привести к «серым схемам» и коррупции, а стабилизации цен на жилье так и не будет, пишет сегодня российская «Газета».
В Минске в ночь на 1 декабря было совершено разбойное нападение на водителя автомобиля. Об этом сообщает пресс-служба ГУВД Мингорисполкома. Около 3 часов ночи минчанин на машине подвозил молодого человека, находившегося в нетрезвом состоянии. У дома по улице Рафиева пассажир вместо оплаты за услугу приставил к голове водителя газовый пистолет и отнял у него все имевшиеся деньги.
В ходе оперативно-розыскных мероприятий сотрудники управления по раскрытию преступлений в сфере высоких технологий МВД Беларуси выявили и изобличили международную группу интернет-мошенников. В ее состав входили граждане России, Молдовы и Беларуси.
Часовае падвышэнне мытных пошлін на ўвоз абутку ў 2 разы пацягне яго падаражэнне на 30-40%. Такое меркаванне ў інтэрв`ю карэспандэнту БЕЛТА выказаў камерцыйны дырэктар буйнейшага імпарцёра абутку ў Беларусі, каментуючы пастанову ўрада аб увядзенні часовых ставак мытных пошлін на ўвоз груп тавараў, у тым ліку абутку.
В белорусских аптеках исчезли самые простые препараты: зелёнка, марганцовка, йод, стрептоцид. Один из крупнейших поставщиков лекарств в Беларуси - государственное предприятие "Белфармация" – прокомментировало ситуацию. «Эти препараты - продукция Борисовского завода медпрепаратов. Видимо, у них какие-то проблемы. В ноябре мы заказали у них 7 тысяч упаковок зелёнки в ампулах, но нам отгрузили только 2 тысячи. А зелёнку во флаконах минский завод "Белмедпрепараты" не отгружает нам с июля. Проблем с марганцовкой и йодом в аптеках «Белфармации» нет», - рассказала «КП в Беларуси» директор предприятия Мария Шалаева.