Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Управа ідэалягічнай працы Берасьцейскага аблвыканкаму падрыхтавала справаздачу пра грамадзка-палітычную сытуацыю ў рэгіёне. Паводле дакумэнту, мясцовых ідэолагаў непакоіць незарэгістраваныя моладзевыя суполкі, якія праводзяць флэш-мобы, паведамляе “Радыё Свабода”. Дзяржаўныя ідэолягі не выключаюць, што флэш-мобы будуць актыўна ўжывацца як агітацыйны сродак у рэгіёнах падчас выбарчай кампаніі.
Нагадаем, што ў Беларусі актыўна праводзяцца палітычныя флэш-мобы з той прычыны, што іншыя акцыі ў краіне забароненыя і жорстка падаўляюцца АМАПам.