Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 1213 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Аляксандр Мілінкевіч: «Разам са мной гэтую ўзнагароду атрымліваюць усе беларусы»
13:56, 12/12/2006

Сёння ў Страсбургу прэзідэнт Еўрапейскага парламенту Жозэ Барэль уручыў лідэру аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу ўзнагароду імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. Пасля цырымоніі ўручэння Аляксандр Мілінкевіч выступіў перад дэпутатамі Еўрапейскага парламенту. Аляксандр Мілінкевіч прамаўляў па-беларуску і найперш падзякаваў дэпутатам Еўрапейскага парламента “за прысуджэнне ганаровай прэміі”: “Разам са мной гэтую ўзнагароду атрымліваюць усе беларусы, якія ў сакавіку стаялі на плошчы, сядалі ў турмы, выключаліся з універсітэтаў і з працы... Мы – людзі, якія хочуць, каб Беларусь стала дэмакратычнай еўрапейскай дзяржавай, і гатовыя, дзеля гэтага, ахвяраваць асабістым дабрабытам, свабодай, жыццём, урэшце рэшт”, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

 ПАЛIТЫКА 

Суд приостановил рассмотрение дела в отношении лидера ОГП
18:23, 12/12/2006

Суд Центрального района Минска приостановил рассмотрение административного дела, возбужденного по ст. 156 Уголовного кодекса (мелкое хулиганство) в отношении лидера Объединенной гражданской партии Анатолия Лебедько. Судья Алексей Бычков сослался на то, что суду необходимо дополнительное время для исследования материалов, предоставленных Лебедько на процессе.

Европейская Комиссия удваивает финансовую помощь Молдове
18:06, 12/12/2006

О существенном увеличении финансовой поддержки ЕС было объявлено на организованной Европейской Комиссией и Всемирным Банком встрече международных доноров, состоявшейся 12 декабря в Брюсселе.

Віцэ-старшыня Еўрапарламента: «Надышоў час канкрэтных дзеянняў»
17:56, 12/12/2006

“Сённяшняе ўручэнне лідэру аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандру Мілінкевічу ўзнагароды імя Андрэя Сахарава зачыняе пэўны раздзел еўрапеізацыі беларускай праблематыкі. Праблема Беларусі сёння ў краінах Еўропы ўзнята на вельмі высокі ўзровень. Цяпер надышоў час, каб узмацніць гэтыя дзеянні ўсталяваннем для грамадзянскай супольнасці ў Беларусі максімальна шырокай і шчодрай тэхнічнай і фінансавай дапамогі з боку ЕС. Час словаў і сімвалічных жэстаў скончыўся. Надышоў час для канкрэтных дзеянняў”, - сказаў віцэ-старшыня Еўрапейскага парламенту Яцэк Сарыюш-Вольскі, адразу пасля заканчэння цырымоніі ўручэння Аляксандру Мілінкевічу ўзнагароды імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”.

Суд прызнаў экс-дыктатара Эфіёпіі вінаватым у генацыдзе
17:43, 12/12/2006

Вярхоўны суд Эфіёпіі ў аўторак прызнаў вінаватым у генацыдзе экс-дыктатара краіны Менгісту Хайле Марыама. Як паведамляюць з эфіёпскай сталіцы Адыс-Абебы, гэтым прысудам завяршыўся працэс, які пачаўся 12 гадоў назад. Яго першапачаткова планавалася завяршыць у мінулым траўні, пасля ў студзені 2007 года.

Введение пошлин на поставки российской нефти в Беларусь приведет к резкому сокращению давальческой переработки
17:23, 12/12/2006

Введение пошлин на поставки российской нефти в Беларусь приведет к резкому сокращению ее давальческой переработки. Такое мнение "Интерфаксу" высказали специалисты научно-исследовательского экономического института (НИЭИ) Минэкономики Беларуси. По их сведениям, в настоящее время давальческая переработка через инсайдерские российские структуры в Беларуси составляет более 50% от общего годового объема нефтепереработки в республике (около 20 млн тонн - "ИФ"). Именно на долю этих структур приходится основной объем экспорта нефтепродуктов из Беларуси. В этой связи, с целью минимизации потерь белорусские НПЗ столкнуться с необходимостью снижения стоимости услуг по давальческой переработки нефти. В противном случае нефтепереработка для давальцев станет экономически нецелесообразной и они будут осуществлять ее на территории РФ.

Барэль расейскай нафты для Беларусі падаражэе на 30%-40%
16:41, 12/12/2006

Расея ўводзіць пошліну на экспарт нафты ў Беларусь. Такім чынам Расея адказала на нежаданне Менска дзяліцца прыбыткамі ад рээкспарту расейскай нафты. З 1 снежня экспартная пошліна на расейскую нафту ўсталяваная ў памеры 180 даляраў за тону, гэта значыць прыкладна адзін барэль расейскай нафты, якая пастаўляецца ў Беларусь, падаражэе на 25 даляраў.

Богдан Кліх: Мы ўшанавалі барацьбу беларускага народу за свабоду
16:30, 12/12/2006

“Гэта гістарычны момант для Мілінкевіча і для беларускага народу. Бо ўзнагарода імя Сахарава для Аляксандра Мілінкевіча азначае, што Эўарпейскі парлямэнт ад імя ўсёй дэмакратычнай Эўропы ўшанаваў шматгадовую барацьбу беларускага народу за свабоду. Гэта знак павагі і палітычнай падтрымкі свабодных народаў заходняй Эўропы для той часткі Эўропы, якая яшчэ ня вольная”, -- заявіў старшыня Дэлегацыі Эўрапейскага парлямэнту ў справах дачыненьняў зь Беларусьсю Богдан Кліх, каментуючы “Радыё Свабода” ўручэнне лідэру дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандру Мілінкевічу ўзнагароды Еўрапарламенту імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”.

78% расейскай палітычнай эліты – з КДБ або ФСБ
16:10, 12/12/2006

Аналіз, які быў праведзены маскоўскім Цэнтрам даследавання эліт, паказаў, што 78% вядучых палітычных фігур Расеі – кіраўнікоў дэпартаментаў прэзідэнцкай адміністрацыі, усіх сяброў урада і дэпутатаў абедзвюх палат парламента, кіраўнікоў федэральных структур і кіраўнікоў выканаўчай і заканадаўчай улады ў рэгіёнах, так або інакш былі ў сваёй кар`еры звязаныя з КДБ або арганізацыямі, якія прыйшлі яму на змену.

Міжнародны Чырвоны Крыж мае намер наведаць Казуліна ў калоніі
16:01, 12/12/2006

Цэнтральны офіс міжнароднай арганізацыі ў Жэневе ўважліва назірае за сітуацыяй з галадоўкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна ў выпраўленчай установе і заклапочаны станам ягонага здароўя. Як паведаміла прэс-служба Казуліна, сёння Міжнародны Чырвоны Крыж звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь з просьбай наведаць палітвязня Аляксандра Казуліна.

Казулін зможа сустрэцца з адвакатам 13 снежня
15:53, 12/12/2006

Адвакат экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч мяркуе сустрэцца са сваім падабаронным у калоніі 13 снежня. Як паведаміў БелаПАН І.Рынкевіч, дазвол на сустрэчу з Казуліным быў атрыманы 12 снежня падчас гутаркі з прадстаўніком кіраўніцтва калоніі “Віцьба-3”. Падчас сустрэчы адвакат збіраецца абмеркаваць са сваім кліентам пытанні аказання яму прававой дапамогі.

Яраслаў Раманчук: «Беларусь стаіць перад вострай праблемай стабільнасці курса рубля»
15:35, 12/12/2006

“Рашэнне ўрада Расеі аб адмене льгот на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, азначае спыненне датавання беларускага рэжыму. Беларусь страціць каля 3 мільярдаў даляраў. Гэта азначае, што нядаўна прыняты беларускі бюджэт, з`яўляецца пустой фармальнасцю і патрабуе сур`ёзнай рэвізіі. Уся мадэль эканамічнай палітыкі Лукашэнкі дасягнула сваёй мяжы. Беларусь зараз перад вострай праблемай стабільнасці курсу беларускага рубля. Беларускі рубель можа відавочна патаннець перад верагоднай стратай валютнай выручкі”, – заявіў вядомы эканаміст Яраслаў Раманчук, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі’97 рашэнне ўрада Расеі аб адмене льгот на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь.

Сяргей Скрабец: «Ва ўмовах турмы Казулін не зможа аднавіць здароўе»
15:17, 12/12/2006

Былы палітвязень Сяргей Скрабец, які неаднаразова правадзіў у зняволенні галадоўкі пратэсту, лічыць, што Аляксандр Казулін не зможа аднавіць здароўе ў турэмных умовах пасля 53 дзён галадоўкі. “Ён ніколі не галадаў, таму магчымыя любыя крызісныя сітуацыі. Ва ўмовах турмы аднавіць фізічнае здароўе цалкам немагчыма. Я дагэтуль не аднавіўся пасля галадовак, хоць я ўжо некалькі тыдняў на волі. У калоніі няма неабходных лекараў, няма адмыслоўцаў. Выйсці з галадоўкі Казулін зможа дзесьці за паўтара месяца – аўсяныя кашы яму перадалі, гародніна ў рацыёне зняволеных прысутнічае. Што будзе далей, складана сказаць. Адназначна, трэба патрабаваць яго вызвалення”, – сказаў Сяргей Скрабец у інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі’97.

У гэтым годзе Канстытуцыйны акт і адзіную валюту разглядаць не будуць
14:47, 12/12/2006

Паседжанне Вышэйшага Дзяржсавета так званай “саюзнай дзяржавы” адбудзецца 15 снежня ў Маскве. Як перадае БелТА, аб гэтым паведаміў сёння старшыня Парламенцкага сходу “саюза” Беларусі і Расеі, спікер Дзярждумы Расеі Барыс Грызлоў на 31-ай сесіі Парламенцкага сходу ў Маскве. Ён адзначыў, што на паседжанні Вышэйшага Дзяржсавета вызначана зацвердзіць бюджэт “саюзнай дзяржавы” на 2007 год.

У офісе Гары Каспарава ў Маскве праходзяць ператрусы і выманне дакументаў
14:39, 12/12/2006

У памяшканнях Аб`яднанага грамадзянскага фронту (АГФ) у Маскве праходзіць ператрус. Аб гэтым у эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы” паведаміў па тэлефоне сустаршыня арганізацыі Гары Каспараў. Днём у аўторак у офіс прыйшла група супрацоўнікаў МУС і асоб у цывільным – каля 20 чалавек. Яны прад`явілі пастанову на абследаванне памяшкання.

Расея адмяніла льготы на нафту, якая вывозіцца ў Беларусь
14:17, 12/12/2006

Расея вырашыла ўжываць у дачыненні сырой нафты, а таксама сырых нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод, якія вывозяцца з тэрыторыі Расеі ў Беларусь, стаўкі экспартных мытных пошлін, зацверджаныя пастановай ад 16 лістапада 2006 года, паведамляе прэс-служба ўрада Расеі. Гэтае рашэнне прынятае дзеля “эканамічных інтарэсаў Расейскай Федэрацыі” з улікам скасавання Беларуссю пагаднення аб парадку размеркавання і залічэнняў у саюзныя бюджэты вывазных мытных пошлін на экспартуемую беларускімі прадпрыемствамі прадукцыю, вырабленую з расейскай сыравіны, ад 12 траўня 1995 года.

АЛЯКСАНДР КАЗУЛІН СПЫНІЎ ГАЛАДОЎКУ
13:51, 12/12/2006

Палітвязень Аляксандр Казулін ў тэлефоннай размове з жонкай Ірынай пацьвердзіў, што спыніў галадоўку. “Ён ужывае аўсяны кісель і сокі. У яго бадзёры голас і ён кажа, што адчувае сябе нармальна. Яшчэ ён сказаў: “Гэта так цудоўна адчуваць, як ў тваё цела вяртаецца жыцьцё”, – паведаміла “Радыё Свабода” Ірына Казуліна.

Расейскі «Еўраньюс» не паказаў цырымонію ўручэння прэміі Еўрапарламента Мілінкевічу
13:41, 12/12/2006

Расейская служба тэлеканала “Еўраньюс” не транслявала ў прамым эфіры, як анансавалася, у 13.00 па беларускім часе цырымонію ўручэння лідэру дэмакратычных сілаў Беларусі прэміі Еўрапейскага Парламента імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”. У 13.30 дыктары тэлеканала паведамілі, што “прамая трансляцыя не адбылася праз страйк тэхнічнага персанала”. Чыннікі страйка “Еўраньюс” не паведаміў. Быў паказаны толькі фрагмент выступу Мілінкевіча перад дэпутатамі Еўрапарламента, але прамова палітыка на беларускай мове ўвесь час перакрывалася словамі дыктара за кадрам на расейскай мове.

Мілінкевіч: Беларусь стане вольнай на працягу двух гадоў
12:52, 12/12/2006

Лідэр беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч упэўнены, што таталітарная краіна Беларусь за два гады стане вольнай, нягледзячы на кампанію застрашвання, якая праводзіцца Лукашэнкам. Па яго меркаванні, хоць дыктатар і прыціскае нязгодных, дэманстрацыі супраць рэжыму не спыняцца. “У сённяшняй Беларусі існуе праблема: улады робяць усё магчымае для застрашвання людзей, не толькі арыштоўваюць іх, але выганяюць з працы, з універсітэтаў… Але я не думаю, што страх пануе. Моладзь паказвае, што яна больш не баіцца КДБ”, – сказаў Мілінкевіч дэпутатам Еўрапейскага Парламента за дзень да таго, як ён павінен быў атрымаць прэмію імя Андрэя Сахарава, вышэйшую ўзнагароду ЕЗ за барацьбу за правы чалавека, піша газета “International Herald Tribune”.

Пратэстантам адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць журналісткі «СТВ»
12:40, 12/12/2006

8 снежня ў офіс пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” прыйшоў ліст з Упраўлення ўнутраных спраў Адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Менска. У ім гаворыцца, што царкве адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні журналісткі Л.Джураевай, аўтара тэлевізійных сюжэтаў аб царкве “Новае жыццё” на тэлеканале “Сталічнае тэлебачанне”, якія выйшлі ў эфір 14 і 15 кастрычніка 2006 г., а таксама ў дачыненні ўдзельнікаў гэтага сюжэту, начальніка аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Менгарвыканкама А.Рабіцавай і кандыдата гістарычных навук І.Янушкевіча, “бо ў дзеяннях апошніх адсутнічаюць прыкметы якога-небудзь злачынства”.

Прамая трансляцыя ўручэння Аляксандру Мілінкевічу прэміі Еўрапарламента – на канале «Еўраньюс»
12:19, 12/12/2006

Пан`еўрапейскі тэлеканал “Еўраньюс” з 13.00 па беларускім часе будзе трансляваць у прамым эфіры ўручэнне лідэру дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандру Мілінкевічу прэміі Еўрапейскага Парламента “За свабоду думкі”. Пасля атрымання ўзнагароды лідэр беларускай апазіцыі выступіць з трыбуны Еўрапарламента.

Лаўроў: Пытанне аб распадзе СНД у парадку дня не стаіць
12:01, 12/12/2006

Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў лічыць негрунтоўным меркаванне аб магчымым распадзе Садружнасці незалежных дзяржаў. “У любым выпадку пытанне “быць або не быць СНД?” у парадку дня не стаіць. Садружнасць даказала сваю жыццяздольнасць”, – заявіў ён у інтэрв’ю, якое было апублікаванае ў аўторак у газеце “Красная звезда”.

Элмар Брок: Беларусі трэба толькі пачаць працэс дэмакратызацыі
11:15, 12/12/2006

“Беларусі дастаткова было б толькі пачаць працэс дэмакратызацыі – краіна і народ атрымалі б максімальную ўвагу Еўропы і маглі б скарыстацца з усіх эканамічных, палітычных выгод і перавагаў, якімі сёння валодае аб’яднаная Еўропа”, - сказаў 11 снежня ў Еўрапарламенце падчас сустрэчы з лідэрам аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандрам Мілінкевічам Элмар Брок, кіраўнік камісіі па замежных справах Еўрапейскага парламента.

Суд конфисковал сайт в пользу государства
11:05, 12/12/2006

14 ноября в отношении лауреата премии имени Андрея Сахарова «За журналистику как поступок» Михаила Афанасьева по поручению следователя прокуратуры города Абакана (Хакасия, Россия) милицией был составлен протокол об административном правонарушении. Афанасьев, как главный редактор сайта «Новый фокус» (www.khakasia.info), обвинялся «в изготовлении или распространении продукции незарегистрированного средства массовой информации» (ст. 13.21 КоАП). 1 декабря мировой судья Советского района Абакана Марина Хохлова вынесла соответствующее постановление: Афанасьев будет оштрафован на 20 тыс. российских рублей с конфискацией сайта.

Кіраўніцтва калоніі заяўляе, што Казулін можа сустрэцца з адвакатам
10:48, 12/12/2006

Кіраўніцтва выпраўленчай калоніі “Віцьба-3” заяўляе, што экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, палітвязень Аляксандр Казулін можа сустрэцца з адвакатам. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміла жонка палітвязня Ірына Казуліна, якая сёння размаўляла па тэлефоне з намеснікам начальніка калоніі Русланам Прыймаком.

Жыццё Казуліна ў небяспецы
10:07, 12/12/2006, Ірына Халіп, «Новая газета»

У канцы тыдня, калі на расейскіх і беларускіх тэлеканалах былы савецкі народ масавымі дыскусіямі адзначаў 15-годдзе Белавежскіх пагадненняў, у віцебскай калоніі “Віцьба-3” экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін адзначаў уласную важную дату: 50 дзён галадоўкі. Да гэтага небяспечнага юбілею далучыліся ягоныя паплечнікі – каля 500 чалавек у Беларусі пачалі галадоўку салідарнасці.

Камітэт ААН занепакоены ўжываннем катаванняў у Расеі
10:00, 12/12/2006

Камітэт супраць катаванняў ААН падрыхтаваў высновы і рэкамендацыі, якія датычацца захоўвання Расеяй абязальніцтваў па Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, нялюдскіх або зневажаючых годнасць відаў абыходжання і пакаранняў. Аб гэтым 11 снежня паведаміў інфармацыйнаму агенцтву ПРИМА-News фонд “Грамадскі вердыкт”.

ЕС и Украина не признали результаты выборов президента Приднестровья
09:57, 12/12/2006

Европейский Союз не признает президентские выборы, прошедшие 10 декабря в Приднестровье, и настаивает на продолжении переговоров Тирасполя с Кишиневом. "Мы, конечно, знаем о прошедшем голосовании, - передает "Интерфакс" слова члена Еврокомиссии, ответственного за вопросы внешних отношений и политику соседства, Бениты Ферреро-Вальднер, - но не признаем его результаты".

Сяргей Скрабец не выключае, што Казуліна пачалі прымусова выводзіць з галадоўкі
09:43, 12/12/2006

Былы палітвязень Сяргей Скрабец не выключае, што Аляксандра Казуліна пачалі прымусова выводзіць з галадоўкі. Ён звяртае ўвагу на тое, што 11 снежня жонцы Казуліна не дазволілі не толькі ўбачыць мужа, але нават паразмаўляць з ім па тэлефоне. “Якія могуць быць праблемы, калі Казулін сапраўды напісаў заяву аб выхадзе з галадоўкі? – зазначыў Сяргей Скрабец у інтэрв’ю прэс-службе АГП. – Тады дайце тэрмінова хоць бы адну хвіліну, каб ён пацвердзіў па тэлефоне: “Так, Іра, усё добра, выходжу з галадоўкі”. Навошта ідзе нагнятанне? Каму наогул патрэбен гэты цырк?”

Аляксандру Мілінкевічу ўручаюць прэмію Еўрапарламента
09:39, 12/12/2006

Сёння ў Страсбурзе на сесіі Еўрапарламента адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі” лідэру дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандру Мілінкевічу. Па меркаванні дэпутатаў Еўрапарламента, прысуджэнне прэміі лідэру беларускай апазіцыі стала “рашучым сігналам” для Лукашэнкі аб тым, што Еўразвяз “не забыў аб сітуацыі ў Беларусі”. Цырымонія ўручэння прэміі пачнеца ў 13.00 па беларускім часе. Пасля ўручэння ўзнагароды Аляксандр Мілінкевіч выступіць з трыбуны Еўрапарламента.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
За апошнія два тыдні ў Беларусі двойчы падаражэў бензін
10:03, 12/12/2006


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Туркменбаши лишился сна, узнав, как у него сеют хлеб
17:41, 12/12/2006

Пожизненный туркменский президент Сапармурат Туркменбаши Великий выступил с резкой критикой своих министров. Он обрушился на авторов прогнозов сбора урожая пшеницы и хлопка в 2007 году, сделанных министерством экономики и финансов, и уволил глав всех 5 областей.

Найдены причины взрыва неизвестного устройства в Витебске
15:54, 12/12/2006

Подтвердилась предварительная версия следствия о том, что в магазине взорвалось мощное пиротехническое средство, сообщил телеканал ОНТ. На месте происшествия обнаружена оболочка от него.

В Латвии дальнобойщики заблокировали подступы к России
14:18, 12/12/2006

Группа водителей-дальнобойщиков, стоящих в многокилометровых очередях на границе Латвии и России, во вторник в знак протеста против бездействия латвийских властей заблокировала подъездные пути к границе с РФ в районе города Лузда. Как сообщает РИА Новости, дальнобойщики перекрыли шоссе Екабпилс-Резекне-Лудза, ведущее к КПП "Терехово", и требуют от властей немедленно решить транзитный кризис.

Хакеры угрожают начать мировую войну в 2007 году
12:09, 12/12/2006

Хакеры намерены объединить силы и открыть новый фронт многомиллионной "кибервойны" в 2007 году, выбрав своей целью мобильные телефоны, программы быстрых сообщений ICQ, MSN и другие, общественные веб-сайты, передает Reuters.

Преподаватель ЕГУ: В Беларуси вокруг системы высшего образования выстроен железный занавес
11:28, 12/12/2006

Международное сотрудничество не является приоритетом для белорусских вузов. Такое мнение высказала политолог, преподаватель Европейского гуманитарного университета в Вильнюсе Светлана Наумова, выступая 11 декабря в литовской столице на международной конференции "Высшее образование в Беларуси: вызовы интернационализации". "Я специально проверяла интернет-сайты семи ведущих вузов Беларуси, - сказала С.Наумова. - Информацию о международном сотрудничестве и студенческих программах там найти очень тяжело".

Изменено расписание движения международных автобусов в связи с новогодними праздниками
10:30, 12/12/2006

Предприятие "Минсктранс" изменило в связи с новогодними и рождественскими праздниками расписание движения международных автобусов, следующих из Минска, сообщили "Интерфаксу" на предприятии.

Візы ў Польшчу прыйдзецца чакаць месяц
10:18, 12/12/2006

З навагоднімі і каляднымі турамі ў Польшчу напружанка: з 15 менскіх турагенцтваў толькі ў двух прапанавалі адпачынак на польскіх горналыжных курортах у першых днях студзеня. У асноўным усё ўжо раскупленае. Паехаць у самы блізкі месяц у Польшчу самастойна, без турпуцёўкі, як высвятлілася, таксама не атрымаецца – у Менску чарга за візамі распісаная да сярэдзіны студзеня. Хоць консульскі аддзел амбасады Польшчы працуе як гадзіны – выдае ў дзень каля 500 віз.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: