Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзень Салідарнасьці 16 сьнежня ў Варшаве (Фота) 13:40, 17/12/2006
Фотавыстава, намёты, беларуская музыка, пэрформансы, віншаваньні беларусаў з Новам годам, плэнэровы паказ фільмаў, ды канцэрт гурту “Чырвоным па Белым” – так Варшава цягам усяго дня 16 сьнежня выказвала сваю салідарнасьць зь Беларусьсю.
Дзень Салідарнасьці ў Варшаве распачалося ўсё а 10-й гадзіне раніцы фотавыставай, якая размясьцілася на намёце ў самым цэнтры Варшавы. На фотаздымках можна было пабачыць, як беларуская апазіцыя змагаецца за свабоду і праўду на вулічных акцыях, пачынаючы ад 1996 года ды скончваючы сёлеташнімі выбарамі. Выставу суправаджала беларуская музыка, забароненая ў Беларусі, паведаміла “Еўрапейскае радыё”.
Па выходных y гістарычным цэнтры Варшаве - а менавіта там адбывалася плэнэровая выстава здымкаў пра Беларусь - вельмі шмат экскурсій і проста турыстаў з усяго сьвету, таму было шмат жадаючых паглядзець выставу.
А калі пачало вечарэць, на мур аглядавай вежы пачалі праэктавацца кліпы ды фільмы аб змаганьні беларускага народу за свабоду, між іншых “Урок беларускага” Мірэка Дэмбіньскага. Напрыканцы завітаў Кроў з гурту “Чырвоным па Белым” ды засьпяваў некалькі сваіх песьняў, пасьля чаго былі запаленыя зьнічкі ля партрэтаў зьніклых ды хвілінай маўчання узгаданыя ўсе ахвяры рэжыму.
Варшаўская акцыя была зарганізаваная “Зьвязам у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”. Увечары таго ж 16-га на варшаўскі пляц завітаў слынны Маёр са сваімі пэрформэрамі. Маёр – кіраўнік польскага руху палітычнага пэрформэнсу “Памаранчавая альтэнатыва”, які дзейнічаў у Польшчы ў камуністычныя часы. Учора ён віншаваў беларусаў з Новым Годам, зьбіраючы пажаданьні ад мінакоў і чапляючы іх на шматмэтровыя стужкі з шарыкамі. Да прыкладу, спадару Лукашэнку людзі жадалі, як мага хутчэйшага выйсьця на пэнсію. Пасьля шарыкі з пажаданьнямі паляцелі, натуральна, у кірунку Беларусі.