Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На МАЗе ўводзяць жорсткую эканомію энергарэсурсаў 09:36, 28/12/2006
Менскі аўтамабільны завод распрацаваў на 2007 год план мерапрыемстваў па скарачэнні паліўна-энергетычных рэсурсаў на 11% у параўнанні з цяперашнім годам. Як паведамілі БЕЛТА у цэнтры грамадскіх сувязяў МАЗа, на прадпрыемстве пралічылі, што з 2007 года кошт паліўна-энергетычных рэсурсаў узрасце ў некалькі разоў і, адпаведна, павялічацца выдаткі на энергарэсурсы, а таксама іх доля ў сабекошты прадукцыі, якая выпускаецца.
У цяперашні час МАЗ плаціць за рэсурсы каля Br300 млн у дзень, з улікам ацяплення – Br340 млн. За 9 месяцаў 2006 года Менскі аўтамабільны завод зэканоміў больш за 22 тыс. Гкал цеплаэнергіі, 549 тыс.куб.м прыроднага газу. Напрацягу года на прадпрыемстве перамантавана больш за 800 адзінак абсталявання, пракладзена 6,5 км трубаправодаў рознага прызначэння, выраблена цеплаізалецыя больш за 4 км трубаправодаў.