Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30 31


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польшча чакае ад «Газпрома» бесперабойнай падачы газу
09:41, 28/12/2006

Польшча чакае ад расейскага газавага манапаліста “Газпрома” прытрымлівання сваіх абавязальніцтваў у сувязі з рызыкай перабояў падачы газу з-за расейска-беларускага канфлікту, заявіў у эксклюзіўным інтэрв`ю “Інтэрфаксу” міністр эканомікі Польшчы Пётр Вазняк.

“Мы не можам згадзіцца з сітуацыяй, калі канфлікт, да якога Польшча не мае дачынення, адбіўся бы нейкім чынам на пастаўках прыроднага газу ў Польшчу”, – падкрэсліў ён. Такая сітуацыя, паводле яго, “непрымальная”.

Міністр адзначыў, што небяспека скарачэння падачы газу спажыўцам захоўваецца, нягледзячы на цёплую зіму.

“Сёлета надвор`е выключна спрыяльнае, – адзначыў ён. – Пэўна, упершыню ў снежні не прыйшлося звяртацца да газавых рэзерваў, і сховішчы запоўненыя газам. Тым не менш рызыка існуе, і мы не можам не патрабаваць прытрымлівання падпісаных намі кантрактаў”.

Ён адзначыў, што Польшча можа павялічыць аб`ём газавых сховішчаў, “але гэта запатрабуе часу, і ў цяперашняй сітуацыі пытанне аб дыверсіфікаванні паставак газу вяртаецца на парадак дня”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: