Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Российский концерн "Газпром" стал лауреатом премии Международного фонда единства православных народов за укрепление духовного единства России, Беларуси, Украины и ряда других стран с православной традицией. Кроме того, церковь отметила оказанную ей поддержку в реализации программ "Храмы российской глубинки", сообщило РИА Новости.
30 снежня – дзень нараджэння палітвязня, аднаго з лідэраў “Маладога Фронту” Паўла Севярынца. Свае 30 гадоў Павал сустракае ў в. Малое Сітна Віцебскай вобласці на так званай “хіміі” – за арганізацыю акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндуму яго прысудзілі да 2 гадоў абмежавання волі. Мы віншуем Паўла і верым, што ўжо ў надыходзячым годзе ён будзе вольны, што будуць вольныя ўсе беларускія палітвязні, што будзе вольная Беларусь. За нашу і вашу Свабоду!
Александр Лукашенко называет неконструктивной позицию руководства Российской Федерации в отношении страны и говорит о том, что Беларусь не поддастся на «газовый шантаж». "Пока идет шантаж, но если они и дальше будут ему следовать, то мы в землянки пойдем, но на шантаж не поддадимся", - заявил А.Лукашенко в пятницу в Жлобине, отвечая на вопрос "Интерфакса".
В почтовый ящик пресс-центра Хартии’97 попала газета «Выбор» с итогами уходящего 2006 года. Редакция газеты назвала «событие года», «человека года», «характер года», «экстрим года», «пропажу года», «музыкальный проект года» и даже… «мерзавца года» и «животное года». Выбор газеты показался нам достойным внимания.
Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла жонка палітыка Ірына Казуліна, якая спаслалася на дзяжурнага калёніі “Віцьба-3”, у якой трымаюць Аляксандра Казуліна.
Год таму ўсё было больш проста і зразумела. Украіна адплачвалася па старых рахунках: за памаранчовы бунт, за недаабранага Януковіча, за тое, што змяняла нам з Захадам. Хочаце як у Еўропе – плаціце як у Еўропе.
Крызіс з коштамі на расейскія нафту й газ для Беларусі камэнтуе вядучая дасьледчыца маскоўскага Цэнтру Карнэгі Лілія Шаўцова. “Калі паглядзець на расейскую сыстэму ўлады, дык відаць, што тут разьдзяліць палітыку й эканоміку абсалютна немагчыма. Гэтая ўлада, гэтая сыстэма трымаецца на адным прынцыпе — зьліцьці эканомікі і ўлады. Гэткім чынам, і палітыка адносна Беларусі мае адначасова і эканамічны, і палітычны кантэкст”, -- заявіла экспэрт у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.
ААТ “Гродна Азот” будзе вымушана цалкам спыніць вытворчасць у выпадку спынення падачы ў Беларусь расейскага газу з 1 студзеня 2007 года, заявіў “Інтэрфаксу” галоўны інжэнер прадпрыемства Андрэй Сіроцін. “Калі падача газу спыніцца, завод таксама спыніцца. Працаваць на паветры мы не можам ”, – сказаў А.Сіроцін.
Працягваецца бестэрміновая галадоўка вернікаў каталіцкага касьцёлу ў вёсцы Лаздуны Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Яны пратэстуюць супраць таго, што беларускія улады не працягваюць візу іх ксяндзу з Польшчы Мар’юшу Ільяшэвічу. Пратэст падтрымалі вернікі у суседняй вёсцы Юрацішкі.
Гарадскі суд прамежнай ступені № 2 у Пекіне 25 снежня прысудзіў да 20 гадоў турэмнага зняволення вядомага кітайскага сацыёлага Лю Цзяньхуа (Lu Jianhua). Яго абвінавацілі ў “разглашэнні дзяржаўных сакрэтаў”.
За чатыры гады, на працягу якіх Стэфан Шмелеўскі ўзначальваў амбасаду, французскія дыпламаты паспелі правесці эксперымент па біяметрычных візах і пазбавіцца ад чэргаў ля сценаў консульства. А яшчэ, на наш погляд, сам амбасадар за гэтыя гады паспеў добра пазнаёміцца з беларускім жыццём. Так што напярэдадні яго ад’езду на радзіму журналісты «КП в Беларуси» напрасіліся на інтэрв’ю, каб пратэставаць, як былы французскі амбасадар “абеларусіўся”.
Дэлегацыя міністэрства энергетыкі Беларусі сёння а 15 гадзіне па маскоўскім часе вылятае ў расейскую сталіцу для падпісання кантракту з “Газпромам”. Аб гэтым паведаміў памочнік міністра па энергетыцы Андрэй Жукаў, перадае ІТАР-ТАСС.
Міністэрства юстыцыі Ірака адхіліла паведамленні пра тое, што экс-прэзідэнт Ірака Саддам Хусейн у пятніцу перададзены пад юрысдыкцыю іракскіх улад. “Гэта няпраўда, ён па-ранейшаму ў амерыканцаў”, – перадае агенцтва Рэйтэр словы неназванага вышэйшага прадстаўніка міністэрства. Ён заявіў, што ўпраўленне турмаў Ірака, якое адказвае за выкананне прысуду, не будзе прыводзіць яго ў выкананне да 26 студзеня 2007 года.
Сябры праўладнага Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прыйшлі сёння да расейскай амбасады ў Менску. Яны трымаюць у руках расцяжкі і плакаты з надпісамі “Газпром – язва cаюзнай дзяржавы”, “Газпром – не наш дом”, “Газавы скандал тармозіць інтэграцыйныя рэформы”. У пікеце прымаюць удзел некалькі дзесяткаў чалавек.
Аляксандар Лукашэнка сёньня пабывае ў Гомельскай вобласьці. Ён наведае фізкультурна-аздараўленчы цэнтар у Жлобіне і прыме ўдзел ва ўрачыстым адкрыцьці лядовай арэны "Мэталюрг".
Былая савецкая рэспубліка ўпарціцца з-за падвышэння тарыфаў на газ, Масква пагражае яго адключыць. Ці ідзе гаворка выключна аб эканамічных адносінах, або Пуцін задумвае анэксію?
Сёньня распачалі бестэрміновую галадоўку верніцы каталіцкага касьцёла ў вёсцы Лаздуны Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласьці. Вернікі Вераніка Скляповіч, Яніна Крапінская і Яніна Сільвановіч (усе пэнсійнага узросту), дамагаюцца ад уладаў, каб у іх касцеле дазволілі працаваць ксяндзу з Польшчы Мар’юшу Ільяшэвічу.
Апублікаваныя вынікі апытання грамадскай думкі, праведзенага Міжнародным інстытутам Harris. Апытанне праводзілася сярод грамадзянаў Еўрапейскага Звяза і ЗША. Большасць рэспандэнтаў абралі лепшым міравым лідэрам канцлера ФРГ Ангелу Меркель. Горшыя паказчыкі ў іранскага кіраўніка Махмуда Ахмадзінежада і расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
Супраць Расеі, супраць ЗША, супраць Канады, а зараз і супраць Еўрапейскага Звяза. Палітыка Аляксандра Лукашэнкі, беларускага кіраўніка, якога Кандалізе Райс падабаецца зваць “апошнім дыктатарам Еўропы”, – гэта шэраг адмоўных адказаў дзяржавам, нашмат мацнейшым за Беларусь, паколькі ён перакананы, што яму пагражаюць менавіта знешнія сілы, піша італьянская газета “La Stampa”.
Іракскія ўлады паінфармавалі Вашынгтон аб тым, што былы лідэр краіны Саддам Хусейн будзе пакараны ў самыя блізкія дні. Аб гэтым паведаміў у чацвер вышэйшы прадстаўнік адміністрацыі ЗША, які знаходзіцца з прэзідэнтам Бушам у Кроўфардзе (штат Тэхас). Ён размаўляў на ўмовах захавання ананімнасці. “Я чуў, што гэта, магчыма, зацягнецца яшчэ на пару дзён”, – сказаў ён, тым самым даўшы зразумець, што смяротная кара можа адбыцца да Новага года.
Усе расейскія СМІ у Беларусі з 1 студзеня 2007 года будуць працаваць у звычайным штатным рэжыме, заявіў “Інтэрфаксу” міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Русакевіч, каментуючы распаўсюджаную расейскім інфармацыйным агенцтвам РІА-Новости інфармацыю аб “поўнай інфармацыйнай блакадзе ўсіх расейскіх СМІ з пачатку года”.
Бацька лідэра беларускіх сацыял-дэмакратаў, палітвязьня Міколы Статкевіча атрымаў афіцыйны адказ ад Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў пра тое, што ягонаму сыну адмовілі ў датэрміновым вызваленьні, паведамляе “Радыё Свабода”. Мікола Статкевіч адбывае пакараньне на “хіміі” ў вёсцы Блонь Пухавіцкага раёну за арганізацыю вулічных дэманстрацыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 года.
Кіраўніцтва Беларусі мае намер з 1 студзеня 2007 года ўвесці ў краіне поўную інфармацыйную блакаду ўсіх расейскіх сродкаў масавай інфармацыі. Аб гэтым паведаміла РІА “Новости” па тэлефоне інфармаваная крыніца ў Менску.
В Минске с нового года жильцы будут оплачивать текущее содержание входных металлических дверей за счет собственных средств. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщил начальник Главного производственного управления жилищного хозяйства Мингорисполкома (ГП УЖХ) Борис Васильев.
В Беларуси индивидуальные предприниматели (ИП) до 31 декабря 2008 года смогут платить НДС при ввозе товаров из России в фиксированной сумме. Соответствующий указ подписал сегодня Александр Лукашенко. В соответствии с документом, до этого срока для ИП продлено освобождение от таможенного оформления и обложения таможенной пошлиной (сборами) при ввозе в страну товаров, происходящих из третьих стран и выпущенных в свободное обращение в РФ.
Вечером в среду случилось чрезвычайное происшествие на строительстве моста через Западную Двину недалеко от Витебска. Мост этот уникален тем, что возводится по необычной технологии: металлические конструкции собирают на берегу, а потом надвигают на опоры.
В Беларуси с 1 января 2007 года будет изменен порядок исчисления таможенных платежей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Государственного таможенного комитета (ГТК). Здесь пояснили, что изменения порядка исчисления таможенных платежей
связаны с исключением с нового года из налогооблагаемой базы при исчислении акцизов и налога на добавленную стоимость таможенных сборов за таможенное оформление.