Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Муниципалитет приграничного с Россией Лудзенского района Латвии объявил во вторник чрезвычайное положение в связи со скоплением грузовиков на границе, сообщил РИА Новости сотрудник управления Лудзенского района. "Пробка" на границе начала образовываться накануне из-за введения Беларусью сезонных ограничений на максимальный вес грузовиков, проезжающих транзитом по территории страны. Из-за этого грузопоток был переориентирован на Латвию.
Президент Украины Виктор Ющенко после почти пятичасовых переговоров с премьер-министром Виктором Януковичем заявил, что решение о роспуске парламента необратимо и обязательно для выполнения. "Я хочу твердо заявить, что позиция, на которой построен указ - она безупречна, и она правовая", сказал Президент.
Віцэ-прэзідэнт італьянскага банка UniCredito Italiano Фабрыцыа Паленцона не выключае ў перспектыве адкрыцця ў Беларусі даччынага банка. "Unicredito пашырае сваю прысутнасць у былых рэспубліках СССР, і няма прычын не адкрыць даччыны банк у Беларусі", – заявіў Ф.Паленцона журналістам у аўторак у Менску пасля сустрэчы з прэм`ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.
Сёння, 3 красавіка, у цэнтральным офісе ААТ "Газпром" адбылася працоўная сустрэча старшыні праўлення Аляксея Мілера і Міністра энергетыкі Беларусі Аляксандра Азярца.
Падчас працоўнай паездкі па рэгіёнах Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі больш ніхто не будзе "падганяць" або "ўгаворваць" службоўцаў працаваць, паведамілі "Інтэрфаксу" ў аўторак у прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Як неаднаразова падкрэсліваў беларускі лідэр, з гэтага года стыль кіраўніцтва краінай будзе прынцыпова іншым: ніхто не будзе "падганяць" альбо "ўгаворваць" службоўцаў працаваць. Пытаць будуць за пэўны вынік, у выпадку невыканання даручэнняў і даведзеных задач будуць прымацца адпаведныя кадравыя рашэнні", – адзначылі ў прэс-службе.
Прэзідэнт вывеў з Савета нацыянальнай бяспекі і абароны старшыню парламента Аляксандра Мароза і ўвёў у СНБА першага намесніка кіраўніка, в.а. кіраўніка СБУ Валянціна Налівайчанку і начальніка галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Аляксандра Кіхценку..
Каждый минчанин знает две одиннадцатиэтажные башни – те, что высятся на Привокзальной площади Минска напротив железнодорожного вокзала. Горожане называют их “воротами города”. Так получилось, что моя поездка в родной город началась с этих “городских ворот”, со встречи с живущим там одним из лучших режиссеров-документалистов, удивительным, непредсказуемым Юрием Хащеватским.
Калі Расея адмовіцца пастаўляць ядзернае паліва ў Іран для карыстання на АЭС у Бушэры, гэта стане падставай для Тэгерана пачаць вытворчасць уласнага паліва, заявіў сёння, 3 красавіка, віцэ-прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі і адначасова кіраўнік Арганізацыі па атамнай энергетыцы Галям Рэза Агазадэ.
Віцэ-спікер Дзярждумы Уладзімір Жырыноўскі назваў цалкам правільным рашэнне Прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі распусціць Вярхоўную Раду. "Дэпутаты не маюць права пераходзіць з фракцыі ў фракцыю або станавіцца незалежнымі. Выбаршчык галасаваў за пэўны колькасны склад дадзенай фракцыі. Калі яны пакідаюць гэтую фракцыю і пераходзяць у іншую, яны ашукваюць выбаршчыка, яны – палітычныя ашуканцы. Гэта прамая прыкмета карупцыі і самавольства", – заявіў Жырыноўскі ў інтэрв`ю РСН.
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка прыпыніў пастанову Кабміна аб прызнанні неканстытуцыйным указу аб роспуску Вярхоўнай Рады, паведамляе Корреспондент.net.
3 красавіка калегія Менскага гарадскога суду скасавала рашэнне суду Ленінскага раёна сталіцы, які прысудзіў 20 лютага 2007 года Кастуся Лукашова, брата вядомага грамадскага дзеяча Вячаслава Сіўчыка, да двух гадоў умоўнага зняволення з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады. Пра гэта БелаПАН паведаміў В.Сіўчык.
Працоўная сустрэча кіраўнікоў памежных ведамстваў Украіны і Беларусі Мікалая Літвіна і Аляксандра Паўлоўскага, якая павінна была адбыцца 3–4 красавіка ў Кіеве, скасаваная. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, прычынай паслужыў палітычны крызіс ва Украіне. Пра тэрміны пераносу сустрэчы нічога не паведамляецца.
Вядомы праваабаронца Валянцін Стэфановіч упэўнены, што дзеянні ўлад у дачыненні апазіцыйнага лідэра Андрэя Клімава маюць пазапраўны характар. “Дзеянні пракуратуры выклікаюць здзіўленне. Артыкул быў апублікаваны ў Інтэрнэце, а ў Законе аб СМІ інтэрнэт-сайты не з’яўляюцца сродкам масавай інфармацыі. Гэта толькі спрабуюць зрабіць у новай рэдакцыі закона. Варта адзначыць, што такія справы ўжо былі. Інфармацыю, размешчаную ў Інтэрнэце, класіфікавалі як «распаўсюджванне інфармацыі, якая змяшчае паклёп у дачыненні прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Тут можна ўзгадаць пра справу Віктара Івашкевіча і газеты “Рабочы”, справа аб мультфільмах пра Лукашэнку. Такая пазапраўная практыка ў нас ужо склалася”, – заявіў праваабаронца ў інтэрв’ю прэс-цэнтру Хартыі’97 .
Дырэктар гімназіі №2 г. Барысава Пётр Васькоўскі пагражае не выдаць атэстат моладзеваму актывісту Мацвею Бяляю. Актывіст прыйшоў сёння на заняткі ў гімназію ў байцы з надпісам “За свабоду!”.
Арыштаванаму сёньня раніцай апазіцыйнаму лідэру Андрэю Клімаву, які быў дастаўлены ў Пракуратуру Менска было адмоўлена ў дзяжурным адвакаце. Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома, што пасьля прад’яўленьня абвінавачваньня ў злачынстве, прадугледжанага часткай 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэксу Беларусі ён дастаўлены ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Менску.
На мяжы Латвіі і Расеі з латвійскага боку з’явілася чарга з 1550 грузавікоў, якая расцягнулася на дзесяткі кіламетраў. На КПП Церахава стаяць 1000 машын, на Грэбнева 550 – паведамілі ў службе памежаховы Латвіі. Да Вялікдня прагназуецца яшчэ большае павелічэнне чаргі, паведамляе SNGnews.ru. На думку экспертаў, павелічэнне чэргаў звязанае з увядзеннем Беларуссю чарговых абмежаванняў на транзіт па дарогах рэспублікі. 20 сакавіка ўлады Беларусі прынялі рашэнне абмежаваць дапушчальную масу грузавікоў, якія едуць цераз тэрыторыю краіны.
Спікер Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Мароз паведаміў, што Прэзідэнт Віктар Юшчанка плануе сустрэчу з прэм`ер-міністрам Віктарам Януковічам на 14:00.
Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад беларускіх сельгасвытворцаў рэнтабельнай працы. "Хопіць укідваць у сяло трыльёны рублёў і не мець ад гэтага аддачы. Ні на якія датацыі не разлічвайце", – заявіў кіраўнік дзяржавы, наведваючы ў аўторак з працоўнай паездкай Капыльскі раён Менскай вобласці.
Каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка пракаментаваў арышт апазіцыйнага лідэра Андрэя Клімава: “Арышт Клімава выклікае здзіўленне. Я ведаю ў Беларусі дзве яркіх экзальтаваных асобы. Гэта Аляксандр Лукашэнка і Андрэй Клімаў. Абодва эмацыйныя і за словам, як гаворыцца, у кішэню не лезуць. Нядаўна Лукашэнка ў прысутнасці журналістаў на ўвесь свет абвясціў, што ён сфальсіфікаваў вынікі прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Беларуская пракуратура ніяк на гэта не адрэагавала, хоць рабіліся нават спецыяльныя звароты на гэты конт. На словы Клімава рэакцыя заўсёды чамусьці зусім іншая. Што тычыцца “захопу ўлады”, то ўспамінаецца, што да лістапада 1996 года Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь 17 раз прызнаваў дзеянні прэзідэнта Лукашэнкі пазапраўнымі. А міжнародная супольнасць ужо больш як 10 гадоў лічыць усе выбары і рэферэндумы ў Беларусі сфальсіфікаванымі, нелегітымнымі і недэмакратычнымі. Так чыя бы карова мычала”.
Раніцай 3 красавіка ў Менску быў арыштаваны палітык Андрэй Клімаў. Супрацоўнікі міліцыі даставілі яго ў пракуратуру горада Менска. Яму інкрымінуецца злачынства, прадугледжанае артыкулам 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі (заклікі да гвалтоўнага звяржэння дзяржаўнага ладу). Пакуль незразумела ў парушэнні якой часткі арт. 361 КК РБ абвінавачваецца Андрэй Клімаў.
Арышт дэпутата Вярхоўнага Савета 13-га склікання, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Клімава прэс-цэнтру Хартыі’97 пракаментаваў лідэр АГП Анатоль Лябедзька: “Для нас арышт сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Клімава – чарговы эпізод той палітыкі рэпрэсій, якую праводзяць улады. Толькі сёлета мы сутыкнуліся з трыма абуральнымі прыкладамі адкрытых палітычных рэпрэсій. Спачатку быў арыштаваны Дзяніс Дзянісаў, і сёння ніводны юрыст не растлумачыць, чаму гэты малады чалавек знаходзіцца ў турме. Выпадак з Крысцінай Шацікавай – гэта вяртанне да палітычнай псіхіятрыі сталінска-брэжнеўскіх часоў. І вось цяпер Андрэй Клімаў. Я назваў бы гэта вясновым абвастрэннем. Як толькі ўзрастае вулічная палітычная актыўнасць, рука рэжыму цягнецца да наручнікаў. Гэта мы бачым цягам 13 гадоў, і нічога не змянілася ў 2007 годзе. Уладзе вельмі не падабаюцца самастойныя і самадастатковыя людзі, якія могуць уплываць на навакольных”.
Раніцай у аўторак, 3 красавіка, дакладная запіска, падпісаная 53 дэпутатамі кааліцыі, накіраваная ў Канстытуцыйны суд Украіны. Пра гэта паведаміў першы намеснік лідэра фракцыі Партыі рэгіёнаў Васіль Кісялёў.
Дэпутатка Бундэстагу ад фракцыі зялёных, сябра ПА РЭ і ПА АБСЭ Марылюіза Бэк зьвярнулася да кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў краінаў Эўразьвязу з тым, каб беларускаму пытаньню было нададзенае больш вартае месца ў міжнароднай палітыцы Брусэля, паведаміла “Радыё Свабода”. Марылюіза Бэк падкрэсьлівае, што цяпер у Эўразьвязе вельмі пільна назіраюць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі.
Ва Узброеных сілах Беларусі 3 красавіка пачалася падрыхтоўка да вайсковага параду з нагоды афіцыйнага “Дня незалежнасці” 3 ліпеня. Як паведаміў БелаПАН начальнік прэс-службы Міністэрствы абароны Вячаслаў Раменьчык, першы этап падрыхтоўкі (да 11 траўня) пройдзе ў месцах пастаяннай дыслакацыі злучэнняў і воінскіх частак. Другі этап (з 14 траўня па 30 чэрвеня) будзе праходзіць у Менскім гарнізоне, куды прыбудуць удзельнікі параду. Яны будуць трэніравацца на тэрыторыі 120-ай асобнай механізаванай брыгады.
Улады працягваюць змагацца з грамадзкімі арганізацыямі ў Беларусі. Гэтымі днямі ў Вене якраз адбываецца нарада па чалавечым вымярэньні АБСЭ, галоўным прадметам размовы на якой зьўляецца свабода аб’яднаньняў і сходаў. Беларуская афіцыйная дэлегацыя пераконвае ў інтэнсіўным разьвіцьці грамадзкай супольнасьці. Прыводзяцца лічбы, што ў Беларусі больш чым 2000 зарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў. Тым часам грамадзкія арганізацыі, якія адстойваюць дэмакратычныя каштоўнасьці, церпяць перасьлед уладаў.
Пракуратура Менску абвінаваціла дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, былога прадпрымальніка Андрэя Клімава ў закліках да зьвяржэньня існуючага ладу. Ён абраў мерай стрыманьня для палітыка – арышт. Андрэя Клімава змесцілі ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага, дзе ён будзе знаходзіцца да суду.
Анатоль Красуцкі мяркуе, што палітычная сітуацыя ва Украіне ставіць пад пытанне магчымасць правядзення сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Украіны. Каментуючы роспуск Вярхоўнай Рады, намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД “палаты прадстаўнікоў” выказаў шкадаванне ў сувязі з рашэннем Віктара Юшчанкі.
Прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі прыбудзе ў сераду, 4 красавіка, у Маскву з працоўным візітам. Як чакаюць, ён сустрэнецца з мэрам Масквы Юрыем Лужковым. Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні супрацоўніцтва краіны і расейскай сталіцы.
Каля 22:00 1 красавіка невядомыя здзейснілі хуліганскі напад на офіс Гомельскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ, які знаходзіцца ў прыватным доме яе старшыні Анатоля Паплаўнага.
Моладзевы актывіст дэмакратычнага руху Барыс Гарэцкі выйшаў на волю з спецпрыёмніка-размеркавальніка ГУУС Менгарвыканкама на вуліцы Акрэсціна. Пра гэта БелаПАН паведаміў праваабаронца Вячаслаў Сіўчык. Ён удакладніў, што Б.Гарэцкага адпусцілі на волю з пракуратуры Менска, дзе ён скончыў азнаямленне з матэрыяламі ўзбуджанай у яго дачыненні крымінальнай справы па артыкуле 193 ч.1 Крымінальнага Кодэкса РБ – “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.
Ад гучна абвешчанага адзінаццаць гадоў таму курсу на яднанне народаў Расеі і Беларусі, здаецца, засталося толькі свята. Ды ўвогуле – і тое пад пытаннем. Няпростыя стасункі, якія склаліся паміж дзяржавамі–саюзніцамі, навочна дэманструюць урачыстыя мерапрыемствы з нагоды Дня яднання, мінулыя напярэдадні: Масква і Менск агульную дату адзначалі асобна, а прэзідэнты абмежаваліся тым, што паслалі адзін аднаму віншавальныя лісты. Учора гэта фактычна пацвердзіў старшыня “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Беларусі Уладзімір Канаплёў, піша расейская “Независимая газета”.
Блізу сямі тысяч прыхільнікаў кааліцыі праводзяць мітынг каля Вярхоўнай Рады. З агульнай колькасці тых, хто сабраліся, каля двух тысяч знаходзяцца непасрэдна пад сценамі парламента, а астатнія ў Марыінскім парку, паведамляе “Корреспондент”. Мітынгуючыя трымаюць сцягі Партыі рэгіёнаў, Сацыялістычнай і Камуністычнай партый, а таксама дзяржаўныя сцягі.
29–30 сакавіка ў Таліне адбылася Першая мемарыяльная канферэнцыя Ленарта Мэры “Памятай пра будучую Еўропу”. Канферэнцыя праходзіла пад патранажам прэзідэнта Эстоніі Тоомаса Хендрыка Ілвеса. У ёй бралі ўдзел вядомыя палітыкі, грамадскія дзеячы, журналісты з Еўропы і ЗША. Ад Беларусі ў канферэнцыі ўдзельнічалі лідэр ініцыятывы “Мы памятаем” Ірына Красоўская, міжнародны каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў, аспірант Оксфардскага універсітэта Ян Чурыловіч. Удзельнікі канферэнцыі абмяркоўвалі актуальныя праблемы еўрапейскай інтэграцыі, энергетычнай бяспекі, стасункаў з Расеяй, Украінай, Грузіяй, Беларуссю.
Министр сельского хозяйства и продовольствия Беларуси Леонид Русак опровергает периодически возникающие обвинения российской стороны в том, что Беларусь занимается реэкспортом польского мяса на рынок Российской Федерации.
Выпускные экзамены для учащихся базовой и средней общеобразовательной школы пройдут в Беларуси с 28 мая по 9 июня. Об этом сообщил корреспонденту БЕЛТА заместитель начальника управления общего среднего образования Министерства образования Валентина Маевская.
4-5 апреля в Минске будут проводиться температурные испытания теплосетей. Как сообщили БелаПАН в РУП "Белэнерго", во время испытаний в трубопроводах будет максимально повышена температура воды.
Беларусь ожидает сложный сельскохозяйственный год, заявил замминистр сельского хозяйства и продовольствия Беларуси Василий Павловский. По его словам, на подобные мысли наводит, прежде всего, то обстоятельство, что в те числа, когда в 2006 году на полях лежал снег и весенне-полевые работы еще не велись, в этом году засеяно уже более трети необходимых площадей, сообщает AgroNews.ru.
Россия разрешила поставки мяса и сырых мясопродуктов с трех мясокомбинатов Беларуси. Как сообщили "Интерфаксу" в Россельхознадзоре, право на поставку продукции в Россию получили ОАО "Беловежский", Слуцкий и Столбцовский мясокомбинаты.
Правительство Беларуси приняло решение о переносе рабочего дня с понедельника 16 апреля на субботу 14 апреля и с понедельника 30 апреля на субботу 5 мая. Соответствующее решение закреплено постановлением Совета Министров № 420 от 2 апреля 2007 года.
Первого апреля Киркорова удалось разыграть лишь одному человеку. Он безошибочно предположил, что заденет певца за живое только одна тема - грядущее «Евровидение» и участие в этом конкурсе Дмитрия Колдуна. Представитель белорусской делегации позвонил Киркорову и сообщил, что вместо Колдуна на «Евровидение» решили отправить других артистов, сообщает NEWSmusic.ru.
В нынешнем году в летних кафе и торговых палатках в центральной части города пиво продаваться не будет. Исчезнет пенный напиток и с прилавков лотков выносной торговли. С таким предложением сегодня на оперативном совещании в Мингорисполкоме выступил мэр столицы Михаил Павлов.