Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады працягваюць ціск на асуджанага лідэра арганізацыі “Малады Фронт” Змітра Дашкевіча. Як ён напісаў у лісце бацькам, яго перавялі на цяжэйшыя працы. Адбылося гэта з прычыны таго, піша малады чалавек, што «чэкісты» вычыталі ў Інтэрнэце, што ў калоніі яму дапамагаюць іншыя асуджаныя, ды і праца на ўчастку па пашыве мяшкоў няцяжкая. Пасля гэтага, як вынікае з ліста Дашкевіча, кэдэбэшнікі загадалі кіраўніцтву калоніі, каб маладога чалавека перавялі ў іншы атрад і паставілі на самую цяжкую працу.
23 сакавіка 15 маракоў з брытанскага фрэгата былі затрыманыя вайскоўцамі Ірана падчас патрулявання брытанцамі дзвюх іракскіх нафтавых платформ. Учора прэм`ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр заявіў, што найбліжэйшыя 48 гадзін стануць "крытычнымі" для ўрэгулявання крызісу вакол 15 брытанскіх маракоў, затрыманых Іранам.
Другі дзень апазіцыйны лідэр Андрэй Клімаў знаходзіцца ў менскім сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага. Палітыка затрымалі 3 красавіка і абвінавацілі ў закліках да зьвяржэньня ўлады, распаўсюджаных у інтэрнэце. Пра ўмовы ўтрыманьня Андрэя Клімава пакуль нічога невядома. Сёньня, 4 красавіка, жонка палітыка Таццяна Клімава перадала мужу ў турму вопратку і харчы на некалькі дзён. Пазьней Таццяна зьбіраецца зьвярнуцца да сьледчага Анатоля Гадуна з просьбай дазволіць ёй спатканьне з мужам.
Сёння Палац мастацтваў, дзе праходзіць выстава суполкі “Пагоня”, наведаў міністр культуры Уладзімір Матвяйчук, але калі яго запрасілі паглядзець карціны, ён адмовіўся.
Суддзя Савецкага суду Менска Аксана Рэлява прызнала актывіста апазіцыі Вячаслава Сіўчыка вінаватым у дробным хуліганстве, але вызваліла яго ад адміністратыўнай адказнасці ў сувязі з нязначнасцю здзейсненага правапарушэння. Суд па справе палітыка прайшоў сёння ў Савецкім судзе Менску.
Аляксандр Лукашэнка чакае дэталёвага дакладу пра вынікі расследавання трагедыі, якая адбылася ў Самалі з беларускімі лётчыкамі. "Дэталёвага дакладу яшчэ не было, і я хачу атрымаць неабходную інфармацыю для прыняцця адпаведных рашэнняў", – заявіў кіраўнік дзяржавы ў інтэрв`ю журналістам у сераду ў Берасці. А.Лукашэнка лічыць, што "нельга ставіць у залежнасць наш удзел у міратворчых, гуманітарных акцыях ад трагедыі, якая здарылася ў Самалі".
Па заяве прадстаўнікоў кампаніі ICQ, прычынай спынення камунікацыйнага сэрвісу ICQ ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, на некалькі гадзін 3 красавіка і перыядычных збояў у працы 4 красавіка сталі нядаўнія змены ў структуры сістэмы аўтэнтыфікацыі ICQ.
Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка вызвалены судом Савецкага раёна ад адміністрацыйнай адказнасці. Такое рашэнне прыняла сёння суддзя Людміла Севасцян, пастанавіўшы, што палітык вінаваты ў здзяйсненні дробнага хуліганства, аднак, яго правапарушэнне «малаважнае». «Суддзя не захацела апраўдаць Вінцука Вячорку з прычыны таго, што ў гэтым выпадку давялося б прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці за дачу лжывых сведчанняў супрацоўнікаў палка міліцыі спецыяльнага прызначэння, якія затрымлівалі палітыка», – пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 прысуд вядомы праваабаронца Уладзімір Лабковіч.
У канцы сакавіка аргкамітэт прафкама РУП “ПА “Беларуськалій” Белхімпрафсаюза, а таксама прафкам Незалежнага прафсаюза гарнякоў аб`яднання падалі заяўкі ў Салігорскі райвыканкам на правядзенне ў красавіку масавых мерапрыемстваў, накіраваных на рашэнне сацыяльна-эканамічных праблем. Белхімпрафсаюз падаў заяўку на правядзенне мітынгу пратэсту, а Незалежны прафсаюз – на правядзенне масавага пікету. Аднак учора стала вядома, што патрабаванні шахцёраў выкананыя адміністрацыяй прадпрыемства.
Тэкст праекта Закона Рэспублікі Беларусь “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі” атрымала 2 красавіка грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у адказ на запыт у беларускі так званы “парламент”. “У выпадку зацікаўленасці, запрашаем таксама прыняць удзел у дапрацоўцы дадзенага законапраекта ў складзе працоўнай групы”, – паведамляецца ў суправаджальным лісце за подпісам старшыні пастаяннай камісіі “палаты прадстаўнікоў” па прамысловасці, паліўна-энергетычнаму комплексу, транспарце, сувязі і прадпрымальніцтве Анатоля Паўловіча.
Несмотря на празднование 50-летия подписания Римских соглашений, ЕС не обошел вниманием события 25 марта в Минске. Надежды Брюсселя на демократизацию Беларуси на примере конкретной акции не оправдались, но от диалога с официальным Минском никто не отказывается.
Первый заместитель министра энергетики Беларуси Эдуард Товпенец отмечает продвижение вперед в процессе создания белорусско-российского газотранспортного СП. Об этом он сообщил корреспонденту БЕЛТА, комментируя ход подготовки договора купли-продажи 50% акций ОАО "Белтрансгаз".
4 красавіка споўнілася 450 гадоў з дня нараджэння канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі (04.04.1557, вёска Астроўна Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці – 07.07.1633, Вільня). "Кожны беларус павінен памятаць імя Льва Сапегі, як чалавека, які ў вельмі цяжкіх умовах захаваў незалежнасць нашай дзяржавы і беларускую мову", – адзначыў у інтэрв`ю БелаПАН грамадска-палітычны дзеяч і гісторык, старшыня рэспубліканскага грамадскага аб`яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Алег Трусаў.
Людзі, якія маюць дачыненне да спецслужбаў, займаюць 77% з тысячы найважнейшых дзяржаўных пасад у РФ, паведаміў радыёстанцыі “Эхо Москвы” былы дарадца прэзідэнта РФ па эканамічных пытаннях, прэзідэнт Інстытута эканамічнага аналізу, старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра па глабальнай свабодзе і росквіту Інстытута Катона Андрэй Іларыёнаў.
Шкода ад аварыі на трубаправодзе ў Беларусі, у выніку якой Латвія знаходзіцца на грані экалагічнай катастрофы з прычыны тон саляркі, якія патрапілі ў Даўгаву, будзе роўная мільярдам беларускіх рублёў. З такім прагнозам выступіў у аўторак, 3 красавіка, намеснік міністра прыроды Беларусі Аляксандр Апацкі. Яшчэ столькі беларусы могуць страціць, выплаціўшы Латвіі кампенсаванне за шкоду, нанесеную яе экалогіі.
У аўторак у лонданскім офісе праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя" ў рамках штогадовага фэсту, арганізаванага "Хьюман райтс вотч", адбылася прэм`ера дакументальнага фільма польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага "Урок беларускага". Карціна ўжо заваявала некалькі ўзнагарод прэстыжных кінафэстаў, і яе лонданскі паказ прымеркаваны да гадавіны масавых пратэстаў, што адбыліся ў Менску ў сакавіку мінулага года пасля чарговых прэзідэнцкіх выбараў.
Па абвінавачванні ў закліках да гвалтоўнага звяржэння дзяржаўнага ладу ўчора ў Менску быў арыштаваны вядомы апазіцыйны палітык Андрэй Клімаў. Падставай для крымінальнай справы стаў яго артыкул, размешчаны на інтэрнэт-сайце Аб’яднанай грамадзянскай партыі пад загалоўкам “Revolution forever, або Як правільна разбіраць цыганскага кабана ў год свінні”, піша расейскае выданне «Газета».
После продолжительного невыхода на публику 28 марта при посещении Минского овощного комбината Александр Лукашенко провел небольшой брифинг, в ходе которого опроверг слухи о своей тяжелой болезни и сделал ряд заявлений по внутренней и внешней политике. Журналисты из президентского пула проявили редкую смелость при формулировке вопросов, да и ответы на них практически без купюр были показаны белорусскими телеканалами.
«Пагрозы, якія Вы атрымалі замест адказу на Ваш ліст Лукашэнку, паказалі, хто ў Вашай краіне адчувае рэальную адказнасць за лёс і дабрабыт суайчыннікаў. Рэжым зноў паказаў няўпэўненасць у сваіх сілах і няздольнасць кіравацца задачамі, выкананне якіх звычайна патрабуецца ад палітыкаў», -- заявіў у лісце на імя лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча намеснік прэм’ер-міністра Чэхіі Аляксандр Вондра.
Кампанія ICQ увяла рэкламны сэрвіс, які прапаноўвае рэкламадаўцам трансляваць рэкламныя аб`явы непасрэдна ў "акне" ICQ і ў рэжыме рэальнага часу. Рэкламная платформа атрымала назоў Broadcast-to-User (B2U) і ўжо стала прычынай глабальных збояў у працы ICQ.
Намеснік старшыні Аб`яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык атрымаў з Міністэрства інфармацыі Пастанову №1 "Аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні", датаваную 30 сакавіка і падпісаную намеснікам міністра Ігарам Лапцёнкам. Адміністрацыйную справу супраць І.Шынкарыка вырашылі спыніць, аднак 50-тысячны тыраж газеты "Свабоду Беларусі" – знішчыць.
Выстава “Разам” творчага аб’яднання “Пагоня” Беларускага саюза мастакоў адкрылася 3 красавіка ў сталічным Палацы мастацтва. У экспазіцыі, прысвечанай Дню Волі, прадстаўленыя звыш 100 твораў жывапісу, графікі, скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва.
Пра збіванне радавога Дзмітрыя Васількова беларускія газеты пісалі яшчэ ў лютым. Інцыдэнт адбыўся ў Ваеннай акадэміі пад Менскам. Прапаршчык Шутаў, прымушаючы падпарадкаванага чысціць снег, мякка гаворачы, перастараўся ў службовым запале. Ваеннае начальства змушанае было прызнаць гэты факт. Збітага і скрываўленага хлопца, які ўцякаў ад прапара па лесе ў бок дарогі, падабраў выпадковы кіроўца на выездзе з горада ў мікрараёне Уручча.
Польскія і літоўскія парлямэнтары ў сумеснай заяве асудзілі рэпрэсіі супраць апазыцыі ў Беларусі, паведаміла “Радыё Свабода”. У сумеснай заяве старшыні камісіі ў замежных справах польскага Сэйму Паўла Залеўскага і старшыні адной з падкамісіяў літоўскага парлямэнту Эмануэліса Зінгерыса асуджаюцца “жорсткія захады беларускіх уладаў”, што прывялі да арыштаў вялікай колькасьці апазыцыянэраў, якія бралі ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі.
“Калі праводзіць датэрміновыя парламенцкія выбары, краіна страціць 300 млн. грн. Калі пакінуць мафію пры ўладзе – краіна страціць дзесяткі мільярдаў даляраў,” – заявіла лідэрка БЮТ Юлія Цімашэнка ўчора на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.
Сёньня а 10 гадзіне ў судзе Савецкага раёну Менска будзе разгледжана судовая справа старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі. Яшэ ўчора, 3 красавіка, прэсавая служба Партыі БНФ запрасіла ўсіх прыйсьці да будынка суда і падтрымаць Вячорку. На сёньня ж прызначаны суд над актывістам апазыцыі Вячаславам Сіўчыкам.
По данным отдела профилактики ВИЧ/СПИД Республиканского центра гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья, по состоянию на 1 апреля 2007 года общее число зарегистрированных в Беларуси случаев ВИЧ-инфекции достигло 8.014. С начала года выявлено 267 новых вирусоносителей, сообщает БелаПАН.
При сборах денег в школах должен действовать принцип добровольности. Об этом на пресс-конференции 4 апреля заявил председатель комитета по образованию Мингорисполкома Владимир Щербо, сообщает БелаПАН. "Факты принудительного сбора денег у родителей для школ следует пресекать на корню", — считает представитель Мингорисполкома.
Бабруйск ледзь не стаў алкагольнай сталiцай Магiлёўшчыны. Там нават кватэры пераўтваралi ў нелегальныя пункты продажу сурагатнага алкаголю, а на «спiртавыя» грошы будавалiся катэджы. Аб працы, якая праведзена ў Бабруйску работнiкамi мiлiцыi, i ўвогуле аб праблемах алкагалiзацыi расказаў карэспандэнту «Звязды» падпалкоўнiк мiлiцыi Сяргей Іваноў.
Услуги соляриев не должны подпадать под лицензирование. Такое решение принято на состоявшемся заседании Межведомственной комиссии по поддержке и развитию малого предпринимательства при Совете Министров.
23 марта Филипп Киркоров представил во Дворце Республики шоу «Лучшие песни». Белорусской газете «7 дней» удалось взять эксклюзивное интервью у знаменитого гостя. Вопросы подготовили разноплановые, однако Филипп Бедросович был больше настроен говорить о том, что его очень сильно на данный момент волнует, — «Евровидение 2007».
«Палата представителей» «национального собрания» Беларуси на заседании в среду приняла дополнения и изменения в нормативно-правовые документы, касающиеся ужесточения контроля за ввозом и оборотом спиртосодержащей жидкости, сообщает «Интерфакс».
Депутаты «палаты представителей» «национального собрания» Беларуси приняли дополнения и изменения в некоторые законы Беларуси по вопросам незаконного оборота наркотических средств. Как передает корреспондент "Интерфакса", согласно законопроекту в Беларуси будет введена уголовная ответственность за выращивание растений и грибов, содержащих психотропные вещества.
Пять европейских стран подписали во вторник соглашение о строительстве трубопровода от берега Черного моря до Италии. По этому нефтепроводу, в сооружении которого намерены принять участие Румыния, Сербия, Хорватия, Словения и Италия, будет идти нефть из Каспийского бассейна в страны Евросоюза.
Официальный Минск намерен обзавестись собственным представительством в Антарктиде, сообщила БелТА. Бюджет проекта, как заявил агентству начальник отдела полярных исследований Белорусского географического общества Николай Суслов, составляет два миллиона долларов в год.