Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 2021 22
23 24 25 26 27 28 29


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ці ўдарылі па вашай кішэні падаражэўшыя нафта і газ?
14:06, 20/04/2007

З такім пытаннем газета “Комсомольская правда в Беларуси” звярнулася да вядомых людзей краіны і простых беларусаў.

Аляксандр БАГДАНАЎ, галоўны рэжысёр Дому кіно:

– Пытанне эканоміі цяпер стала больш вострым. Мы эканомім электрычнасць. Святло ў Доме кіно проста так не гарыць. Хоць я асабіста відавочнага падаражання не заўважыў. Пэўна, гэта звязана з тым, што я чалавек творчы. А грошы нам лічыць няпроста.

Алег СІЛЬВАНОВІЧ, дырэктар клуба-рэстарацыі «Гудвін»:

– Вядома. Я езджу на машыне, а бензін падаражэў. Ва ўсялякім выпадку, ад паездак я не адмоўлюся. Я ўвесь час за рулём і інакш не магу працаваць.

Уладзімір ЧАРНУШЭВІЧ, прадстаўнік агенцтва нерухомасці:

– Па мне пакуль ніяк не ўдарылі. А па кліентах істотна. Кватэры падаражэлі ў два разы! Праўда, гэта звязана не толькі з нафтай і газам, але і яны ўплыў зрабілі істотны.

Лёня КУЛАКОЎ, менскі таксіст:

– Жорстка ўдарылі. За цэлы дзень 30 тысяч зарабіў. 20 тысяч адразу адклаў на падаткі. А яшчэ бензіну ў бак капнуць трэба. Завошта купіць каўбасы, ужо не ведаю. Працую на падаткі і паліва. Кажуць, добра жывем, а народ на таксі не ездзіць...

Віктар ХАМЯРЧУК, віцэ-старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў:

– Удару не было. Але мімаходзь учапіла. Раней, калі з сябрамі выязджалі на паляванне або рыбалку, нават не задумваліся пра бензін. Цяпер скідваемся на запраўцы. Дастаткова зайсці на Камароўку, каб зразумець – усё падаражэла. Я ужо не вылічваў, наколькі менавіта нафта і газ паўплывалі на рост кошту кілаграма свініны. Але эканоміка такая справа, што адно слова можа выклікаць змены.

Алесь МУХІН, кіраўнік беларускага аддзялення кампаніі «Евросеть»:

– Безумоўна, так. Але апасродкавана. Камунальныя выдаткі растуць, а калі скласці ўсе крамы нашай сеткі, гэта становіцца адчувальна. Вядома, гэта адбілася і на людзях, такім чынам, яны менш купляюць тавараў. Ад гэтага залежыць мая зарплата. А каб у сям`і хапаліся за галаву і не ведалі, як аплаціць рахункі, такога, вядома, няма. Правільна, што падвышэнне цэнаў адбываецца паэтапна.

Юрый ЗІСЕР, кіраўнік TUT.BY:

– Пакуль не прыкметна. Але нас усё чакае наперадзе. Калі скончацца рэзервы і не атрымаецца ўзяць крэдыт, рубель абваліцца, цэны ўзнімуцца ўверх. Па маіх прагнозах, гэта будзе ўлетку–увосень. Баюся, трэба рыхтавацца да горшага.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: