Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі магчымы фосфарны кіслотны дождж
15:43, 18/07/2007

Паветраныя масы, якія, дагэтуль утрымліваюць у сабе прадукты гарэння фосфару, што ўтварыліся ў выніку аварыі на Львоўшчыне, рухаюцца ў бок Беларусі. Пра гэта заявіў начальнік Гідраметцэнтра Украіны Мікалай Кульбіда.

У беларускім гідраметцэнтры прагназуюць дажджы. Удакладняе прагноз:

“Па поўдні рэспублікі мы чакаем дажджоў. Па Гомельскай вобласці, напрыклад, у бліжэйшыя суткі па большай частцы тэрыторыі дажджы і навальніцы. Па інтэнсіўнасці яны могуць быць слабыя, а могуць і навальніцамі прайсці. Пакуль мы чакаем кароткачасовыя звычайныя летнія дажджы,”– паведаміў Еўрарадыё начальнік службы гідрамэтэапрагнозаў Дзмітрый Рабаў.

Паводле словаў спецыяліста, у Беларусі магчыма выпадзенне кіслотных дажджоў, звязанае з аварыяй на Украіне.

“Пройдзе фосфарны хімічны дождж. Гэта небяпечна, бо калі фосфар назапашваецца ў арганізме, разладжваецца праца пячонкі, нырак, і астатніх унутраных органаў. Таксама гэта непасрэдна ўплывае на абмен рэчываў. Пры патрапленні на глебу уся расліннасць поўнасцю выпальваецца.”

Пры гэтым, начальнік беларускага гідраметцэнтру кажа, што па апошніх звестках воблака ўжо няма. І паводле ўчорашняга аналізу, ніякай небяспекі для Беларусі, яно не ўяўляе. Таму на тэрыторыі нашай краіны можна адпачываць і нічога не баяцца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: