Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 1819 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расейскія вайскоўцы прадракаюць вайну з ЗША
16:15, 18/07/2007

Робяцца заявы, якія прымушаюць уздрыгваць: маскоўскія вайсковыя эксперты прапаноўваюць жудасны сцэнар развіцця падзей, паводле якога ЗША нападуць на Расею, у прыватнасці імкнучыся забяспечыць сабе доступ да сібірскіх сыравінных рэсурсаў. Разлік удзельнікаў халоднай вайны відавочны, піша Манфрэд Квірынг у нямецкім выданні «Die Welt».

"Вайна паміж Расеяй і ЗША магчымая ўжо ў самыя блізкія 10–15 гадоў", – не выключае генерал-маёр Аляксандр Уладзіміраў. А мэты, па яго словах, "відавочныя ўжо цяпер. Гэтае ўхіленне самага магутнага геапалітычнага суперніка, які валодае магчымасцю за 30 хвілін сцерці ЗША з зямлі".

Акрамя таго, па словах вайскоўца, ЗША хочуць забяспечыць сабе доступ да сыравінных рэсурсаў Сібіры і Далёкага Усходу і застрашыць астатні свет "ваеннай перамогай і моцай тэхналогій і зброі".

Уладзіміраў з`яўляецца віцэ-прэзідэнтам расейскай Калегіі вайсковых экспертаў. У рэдакцыі газеты "Комсомольская правда" ён сустракаўся з іншымі бачнымі расейскімі вайсковымі экспертамі і спецыялістамі па пытаннях бяспекі, каб абмеркаваць, калі і чаму ЗША пачнуць вайну супраць Расеі і ці пачнуць увогуле.

У дыскусіі ўзялі ўдзел і былы намеснік начальніка Генштаба генерал-палкоўнік Леанід Івашоў, які цяпер з`яўляецца прэзідэнтам Акадэміі геапалітычных праблем, Віктар Есін, генерал-палкоўнік, першы віцэ-прэзідэнт Расейскай акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку, а таксама Аляксандр Шаравін, дырэктар Інстытута палітычнага і вайсковага аналізу. Іх пазіцыі больш спакойныя, чым меркаванне, пануючае не толькі ў расейскіх узброеных сілах, але і сярод прадстаўнікоў расейскай палітычнай эліты. Эксперты, якія не знаходзяцца больш на ваеннай службе, могуць больш свабодна выказвацца па шматлікіх пытаннях.

Адназначнае пасланне пераемніку Уладзіміра Пуціна

Тое, што яны робяць гэта менавіта цяпер, звязанае з прыбыткам ад нафта-газавага экспарту, які расце і які прывёў да новага ўсплёску сквапнасці. Вайскоўцы не хочуць быць абыдзенымі пры падзеле новых багаццяў. Іх выказванні становяцца ў сувязі з гэтым своеасаблівым пасланнем будучаму прэзідэнту Расеі, выбары якога пройдуць у сакавіку наступнага года. Інтэнсіўна абмяркоўваючы ваенныя сцэнары развіцця падзей, яны дэманструюць, што лічаць недастатковай распрацаваную праграму ўзбраенняў, якая будзе дзейнічаць да 2015 года.

Практычна аднагалосна эксперты зыходзяць з перадумовы, што ЗША калі і не ненавідзяць Расею, то прынамсі сапраўды яе не любяць і наўмысна піхаюць на шлях канфрантацыі.

І толькі Есін лічыць вайну чымсьці амаль неверагодным, бачачы наступствамі "сусветны апакаліпсіс" – што не адказвае інтарэсам ні Расеі, ні ЗША.

Івашоў, былы намеснік начальніка Генеральнага штаба, насупраць, злавіў амерыканцаў ужо сёння на тым, што "Злучаныя Штаты рыхтуюць і сітуацыю, і свой вайсковы патэнцыял да вайны з Расеяй". Па словах Івашова, у іх на гэта ёсць прычыны. "Гэта рэалізацыя Штатамі векавой мары аб сусветным панаванні і ліквідаванне Расеі як галоўнай перашкоды для ўсталявання поўнага кантролю над Еўразіяй". На думку расейскіх экспертаў, амерыканцы гатовыя развязаць вайну з Расеяй і дзеля прыродных рэсурсаў, нафты і газу.

Жудасны сцэнар амерыканскіх жаданняў

Спіс ультыматыўных патрабаванняў, якія, па меркаванні ўдзельнікаў дыскусіі, маглі бы высунуць ЗША Расеі, працяглы і шмат у чым паказальны для складу думак, пануючага ў расейскіх ваенна-палітычных колах. Амерыканцы маглі б запатрабаваць "змяніць унутраную палітыку краіны з нагоды парушэння правоў чалавека, дапусціць заходнія кампаніі да крыніц сыравіны". Пасля гэтага ўльтыматум можа стаць больш жорсткім аж да патрабавання ўвесці на тэрыторыю Расеі "міратворчы" кантынгент НАТА, а таксама патрабаванняў аб правядзенні перамоваў аб "адарвання ад Расеі Калінінградскай вобласці, часткі Паўночнага Каўказа і Прыкаспія".

А каб жудасны вайсковы сцэнар магчымых амерыканскіх жаданняў выглядаў скончаным, Івашоў не выключае, што ЗША могуць запатрабаваць перадаць нафтагазавы комплекс пад транснацыянальны кантроль, а ядзерныя сілы – пад міжнароднае або натаўскае назіранне.

Прадухіліць нібыта запланаваную амерыканцамі вайну можна, на думку вайсковых экспертаў, толькі адным спосабам: узбройваючыся. Івашоў прапаноўвае спіс пажаданых мерапрыемстваў. Ён патрабуе "аднаўляць войска, ваенную прамысловасць, ствараць новыя эфектыўныя сродкі ўзброенай барацьбы". Яго калегі падтрымалі думку пра тое, што толькі аднаўленне ваеннай моцы Расеі можа супрацьстаяць пагрозе вайны.

Што тычыцца магчымых наступстваў такой вайны, то тут меркаванні экспертаў падзяліліся. Віктар Есін прагназуе сусветны апакаліпсіс. Газета прыводзіць цытату аднаго эколага, які гаворыць пра "ядзерную зіму", ад якой загіне ўсё жывое на Зямлі. Аляксандр Уладзіміраў, насупраць – палітычна карэктна – прадказвае "нашу канчатковую перамогу" і "немінучы нацыянальны крах Паўночнаамерыканскіх штатаў".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: В наличии на складе велосипед в Петербурге