Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    12 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вярхоўны суд разгледзіць скаргу на Цэнтрвыбаркам
17:25, 01/08/2007

6 жніўня ў Вярхоўным судзе Беларусі адбудзецца папярэдняя гутарка па скарзе на адмову Цэнтрвыбаркама зарэгістраваць ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для занясення змен у працоўнае заканадаўства.

Як паведаміў БелаПАН старшыня ініцыятыўнай групы, лідэр Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч, 31 ліпеня з Мінюста прыйшло адпаведнае паведамленне.

Нагадаем, што 24 ліпеня ў Вярхоўны суд накіраваная скарга на пастанову ЦВК з адмовай зарэгістраваць ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для занясення змен у працоўнае заканадаўства. Ініцыятыўная група апратэстоўвала высновы Цэнтрвыбаркама пра тое, што сход сябраў ініцыятыўнай групы, які прайшоў 1 траўня 2007 года, нельга лічыць паўнамоцным. Для доказу гэтага былі паўторна сабраныя больш як 300 подпісаў удзельнікаў сходу, якія пацвярджаюць яго легітымнасць.

ЦВК адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў для занясення змен у працоўнае заканадаўства 26 чэрвеня. Сваё рашэнне камісія матывавала тым, што прадстаўленыя ініцыятыўнай групай праекты законаў супярэчаць Канстытуцыі, закону "Аб нарматыўна-прававых актах" і правілам падрыхтоўкі нарматыўна-прававых актаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: