Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 89 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На свабодзе!
09:17, 08/08/2007

Учора ўвечары зь менскай турмы на вуліцы Акрэсьціна выйшлі на волю актывісты, якіх арыштавалі падчас сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці 27 ліпеня або напярэдадні гэтай даты. Сярод тых, хто выйшаў на волю, моладзевы лідэр Павал Севярынец, актывісты Алесь Чарнышоў і Аляксей Шэін.

Паколькі да брамы турмы на вуліцы Акрэсьціна прыйшлі некалькі дзясяткаў актывістаў моладзевага руху, большасьць зь якіх зьяўляецца сябрамі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, а таксама прадстаўнікі Аб`яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ, Павал Севярынец зрабіў там імправізаваную прэзэнтацыю сваёй нававыдадзенай кніжкі “Лісты зь лесу”. Людзі казалі, што ня памятаюць, каб прэзэнтацыя кніжкі адбывалася ля турэмнай брамы.

“Можна параўнаць Акрэсьціна больш чым двухгадовай даўнасьці (бо апошні раз я адбываў пакараньне там у канцы 2004 году) з тым, якое яно стала цяпер, – распавёў “Радыё Свабода” Павал Севярынец. – Стала больш жорстка. Рэжым больш строгі. Не дазволена перадаваць харчоў. І падсадных “качак” у маёй камэры было чатыры. Гэта рэкорд па ўсіх маіх назіраньнях. Апроч гэтага, спрабавалі дапытаць і мяне, і Аляксея Шэіна па справе аб Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, але без адваката мы любыя сьледчыя дзеяньні весьці адмовіліся”.

Прэс-цэнтр Хартыі’97 нагадвае, што Аляксандра Чарнышова, удзельніка праграмы імя Каліноўскага, арыштавалі на 15 сутак пасьля таго, як ён схадзіў на размову ў КДБ.

За імправізаванай прэзэнтацыяй кніжкі Паўла Севярынца і за тым, як сустракалі паплечнікі-маладафронтаўцы, а таксама прадстаўнікі апазыцыі палітвязьняў, назіралі супрацоўнікі міліцыі, а таксама рота супрацоўнікаў паўка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП).

Нагадаем, што Павал Севярынец адбыў два гады “хіміі” за арганізацыю масавых акцый супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндума, пасля якого Лукашэнка атрымаў права балатавацца ў прэзідэнты неабмежавальную колькасць разоў.












напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: