Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
7 жніўня ў горадзе Смалявічы (Менская вобласць) на цэнтральнай плошчы насупраць райвыканкама была праведзена акцыя пад назвай “Дзе святло?”. Нагадаем, што ў Смалявічах мясцовыя ўлады вырашылі па-свойму выконваць дырэктыву № 3 “Аб эканоміі і беражлівасці” – і ўжо пашоў трэці месяц, як на вуліцах горада не гараць ліхтары.
У акцыі прынялі ўдзел актывісты “Моладзі БНФ”, руху “Джынс За Свабоду”, “Малады Фронт” і проста незаангажаваная моладзь горада Смалявічаў. Была выкладзена некалькі дзесяткаў свечак пытаннем: “Дзе святло?”. Колькасць удзельнікаў налічвала 60 чалавек. А разам з мінакамі было больш за 100 чалавек. Такім чынам, моладзь спрабуе прыцягнуць увагу да праблемы цемры на вуліцах.
Акцыя працягвалася каля 30 хвілін. Нават пасля прыезда міліцыі акцыя працягвалася. Ніхто не быў затрыманы, бо міліцыя, відавочна, сама зацікаўлена ў з’яўленні святла ў горадзе ў цёмны час, дзеля змяншэння крымінагеннай сітуацыі.