Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30 31    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



30 жніўня – Міжнародны дзень зніклых людзей
10:53, 28/08/2007

У гэты дзень на Філіпінах Азіяцкая федэрацыя супраць гвалтоўных знікненняў (AFAD) сумесна з праваабарончымі арганізацыямі Claimants 1081 (Філіпіны), HIVOS (Нідэрланды) і амбасадай Францыі ў Маніле правядзе канцэрт «Presente!» у памяць аб усіх зніклых людзях свету. Канцэрт пройдзе ў Інстытуце кіно Філіпінскага універсітэта.

У ім возьмуць удзел такія музыкі, як: Brownman Revival, Noel Cabangon, Cookie Chua, Susan Fernandez.

У Лацінскай Амерыцы, успамінаючы пра зніклых людзях, прамаўляюць іх імёны, а пасля крычаць «Presente!» – гэта значыць, што памяць пра зніклых вечна жывая ў сэрцах іх родных і блізкіх. Канцэрт з назовам «Presente!» стане сімвалам уваскрашэння ўсіх зніклых людзей.

AFAD спадзяецца, што канцэрт прыцягне ўвагу шырокай аўдыторыі да праблемы знікненняў, а таксама да дакумента, закліканага спыніць паток недобраахвотных знікненняў – Міжнароднай Канвенцыі ААН для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў. Дакумент, прыняцця якога сваякі зніклых людзей па ўсім свеце чакалі не адно дзесяцігоддзе, быў аднагалосна ўхвалены Генеральнай Асамблеяй ААН 20 снежня 2006 года. Канвенцыя ўступіць у сілу пасля таго, як дваццаць дзяржаў-сябраў ААН ратыфікуюць яе на лакальным узроўні.

На афішы канцэрту «Presente!» – твары зніклых людзей з усяго свету. Сярод іх – твар беларускага бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. Красоўскі быў выкрадзены 16 верасня 1999 года разам з сваім сябрам, віцэ-спікерам беларускага парламента Віктарам Ганчаром. У гэтым жа годзе знік экс-міністр унутраных спраў Беларусі Юры Захаранка, а ў 2000 годзе знік без весці журналіст Зміцер Завадскі.




напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: