Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30 31    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прададзенае!
11:10, 28/08/2007

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Беларусі і кампанія ATEC Holding GmbH (Аўстрыя) 23 жніўня склалі дамову куплі-продажу акцый ААТ «Мотовело», паведамілі ПРАЙМ-ТАСС у Дзяржкаммаёмасці (ДКМ). Згодна з дамовай, кампаніі ATEC Holding GmbH прададзеныя акцыі ААТ «Мотовело» у колькасці 31 269 538 штук (99,72% статутнага фонду таварыства) па цане 500 рублёў за адну акцыю на агульную суму 15,6 мільярда рублёў.

У сваю чаргу ATEC Holding GmbH, паводле ўмоў дамовы, узяла на сябе абавязальніцтвы захаваць спецыялізацыю ААТ «Мотовело» па вытворчасці мотавелатэхнікі і яго гандлёвай маркі, а таксама інвеставаць у развіццё таварыства ў 2007-2012 гады не менш як 20 мільёнаў даляраў.

Дакумент падпісаны згодна з указам № 354 ад 26 ліпеня 2007 года.

Фонд дзяржмаёмасці мае намер да канца верасня вызначыць рынкавы кошт акцый ААТ «Мотовело». Неабходнасць вызначэння рынкавага кошту акцый «Мотовело» прадугледжаная нормамі ўказу № 354.

У выпадку невыканання АТЕС узятых на сябе абавязальніцтваў у дачыненні ААТ «Мотовело», кампанія павінна будзе пералічыць у 2013 годзе ў рэспубліканскі бюджэт розніцу паміж рынкавым коштам акцый на момант іх куплі і іх намінальным коштам.

Сваім указам А.Лукашэнка загадаў падаць замежнаму інвестару адтэрміноўку для аплаты кошту акцый да 31 снежня 2011 года з правам штогадовага занясення па 3,1 мільярды рублёў.

Дакумент усталёўвае атрымальнікамі сродкаў ад продажу акцый ААТ «Мотовело» рэспубліканскі бюджэт, фонд нацыянальнага развіцця і бюджэт Менска.

Паводле ўказу, кампанія ATEC стане правапераемнікам даўгоў ААТ «Мотовело» перад рэспубліканскім бюджэтам, у прыватнасці, гаворка ідзе пра бюджэтную пазыку ў аб`ёме 18,3 мільярда рублёў пад 3% гадавых, атрыманую ў 2005 годзе.

Менскі матацыклетны і веласіпедны завод створаны ў 1945 годзе. Да 2006 года дзяржаве не належала ніводная акцыя ў ААТ «Мотовело», усе яны былі выкупленыя працаўнікамі прадпрыемства ў працэсе раздзяржаўлення прадпрыемства ў 1999 годзе. У 2006 годзе ў абмен на дзяржаўную падтрымку для вываду прадпрыемства з цяжкага эканамічнага крызісу дзяржава атрымала практычна 100% акцый прадпрыемства (каля 20% склала доля камунальнай уласнасці), доля мінарытарных акцыянераў знізілася да 0,05%.

У 2006 годзе ААТ «Мотовело» павялічыла вытворчасць ровараў на 3,2% да 452,4 тысячы штук (без дзіцячых), матацыклаў – на 61,6% да 8,7 тысячы штук. Экспарт ровараў у 2006 годзе склаў 262 тысячы штук (+10%), матацыклаў – 6,1 тысячы штук (+10%).

Кампанія ATEC таксама плануе ў 2009-2011 гады рэалізаваць праект па арганізацыі на ААТ «Гомельстекло» вытворчасці паліраванага шкла. На плошчах ААТ «Гомельстекло» з удзелам гэтай аўстрыйскай кампаніі ў 2007 годзе будзе арганізаванае шклотарная вытворчасць дробнага асартыменту.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: