Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  
 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30 31    


 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Моладзь – за Еўрапейскую Беларусь!
14:30, 28/08/2007

Моладзевыя лідэры Беларусі абвясцілі сёння пра падтрымку Еўрапейскага Марша, які павінен пачацца 14 кастрычніка, у 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска. «Мы, прадстаўнікі маладога пакалення, падтрымліваем Еўрапейскі Марш і заклікаем узяць у ім удзел беларускую моладзь. Мы хочам, каб Беларусь стала сябрам Еўрапейскага Звязу. Мы хочам мець магчымасць свабодна размаўляць пра тое, пра што думаем і пра што марым. Мы хочам ездзіць у Еўропу без віз і вучыцца ў еўрапейскіх універсітэтах. Мы хочам быць упэўненымі ў заўтрашнім дні. Мы хочам быць еўрапейцамі і ганарыцца сваёй краінай. За апошняе дзесяцігоддзе амаль усе еўрапейскія краіны сталі сябрамі Еўразвяза. Краінамі ЕЗ сталі нашы суседзі – Літва, Латвія, Польшча. Украіна таксама выбрала еўрапейскі шлях развіцця. Прыйшоў наш час!», – заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску актывіст грамадзянскай кампаніі «Джынс – за Свабоду!» Мікіта Сасім.

Пра рашэнне ўзяць удзел у Еўрапейскім Маршы сёння на прэс-канферэнцыі абвясцілі грамадзянская кампанія «Джынс – за Свабоду!», «Моладзь БНФ», «Малады Фронт», «Маладыя дэмакраты».

«Існуе ўжо выпрацаваная пазіцыя Еўразвяза ў дачыненні Беларусі. Пры выкананні ўмоў па дэмакратызацыі краіны, Беларусь атрымае вялізную падтрымку Еўразвяза. Уладзе неабходна выконваць правы чалавека, памятаць пра вяршэнства закона, вызваліць палітвязняў. Я спадзяюся, што, калі тысячы беларусаў выйдуць на Еўрапейскі Марш, улады зразумеюць, што ў нашай краіны ёсць адзіны шлях – еўрапейскі», – заявіў актывіст «Моладзі БНФ» Ілля Богдан.



«Шмат нашых сяброў падтрымалі Еўрапейскі Марш. Акцыі салідарнасці з беларусамі, якія выйдуць на акцыю, пройдуць на межах з Польшчай, Літвой, Латвіяй і Украінай. Мы спадзяемся, што акцыі таксама пройдуць на цэнтральных плошчах шматлікіх еўрапейскіх гарадоў. Мы заклікаем беларускія дыяспары ў Еўразвязе, ЗША, Канадзе і іншых краінах свету падтрымаць нас. Беларуская моладзь не проста хоча жыць у Еўразвязе, яна хоча зрабіць Беларусь насамрэч Еўрапейскай. Усходняя мяжа Беларусі павінна стаць усходняй мяжой Еўразвяза», – сказаў сябра аргкамітэта «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч.

Адзін з лідэраў арганізацыі «Малады Фронт» Зміцер Хведарук заклікаў беларускія ўлады не перашкаджаць падрыхтоўцы і правядзенню Еўрапейскага Марша, які будзе выключна мірнай акцыяй, а наадварот узяць у ім удзел.

«Мы лічым неабходным папярэдзіць тых, хто збіраецца перашкаджаць правядзенню Еўрапейскага Марша: вы аўтаматычна патрапіце ў спісы беларускіх службоўцаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША. Мы заклікаем прадстаўнікоў улад памятаць пра сумленне і чалавечую годнасць. Беларусь усё роўна будзе ў Еўропе», – заявіў Зміцер Хведарук.



Сёння ж на прэс-канферэнцыі беларуская моладзь выказала сваё стаўленне да ўчорашніх скандальных заяў расейскага амбасадара ў Беларусі Аляксандра Сурыкава пра верагоднасць размяшчэння ў нашай краіне расейскай ядзернай зброі.

«Учора амбасадар Расеі Сурыкаў дазволіў сабе абуральныя і недружалюбныя выказванні ў адрас нашай краіны. У сувязі з гэтым мы робім выснову, што гэтая пазіцыя не толькі амбасадара, але і расейскага МЗС, урада і асабіста прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Таму мы выходзім на Еўрапейскі Марш з двума новымі лозунгамі – «Не расейскім ваенным базам у Беларусі!» і «Не ядзернай зброі!», – заявіў актывіст кампаніі «Джынс – за Свабоду!» Яўген Афнагель.

У знак пратэсту супраць такога стаўлення Расеі моладзевыя лідэры разарвалі партрэты Уладзіміра Пуціна.







Моладзевы лідэр Мікіта Сасім заклікаў маладых беларусаў, у тым ліку тых, хто сёння з`яўляецца сябрамі праўладнай арганізацыі БРСМ, падтрымаць еўрапейскі шлях развіцця Беларусі і ўзяць удзел у Еўрапейскім Маршы:

«Свабода – права любога чалавека. Але свабоду могуць адабраць. Ва ўсіх краінах менавіта моладзь была авангардам барацьбы за свабоду і перамены. Так было і будзе ў Беларусі. Мы заклікаем усіх распаўсюджваць інфармацыю пра Еўрапейскі Марш, а таксама насіць сінія стужкі. Сіні колер – гэта колер Еўропы.

Мы заклікаем падтрымаць Еўрапейскі Марш не толькі апазіцыйную моладзь. Бо гаворка ідзе пра лёс краіны, Еўрапейскі Марш мог бы падтрымаць і Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі».


У канцы прэс-канферэнцыі моладзевая актывістка ў сіняй кашулі з лагатыпам Еўрапейскага Марша раздала журналістам сінія стужкі – сімвал Еўрапейскай Беларусі...









напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: