Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Апраўдалі, але па адным артыкуле 09:43, 28/08/2007
Суд Нясвіжа (Менская вобласць) 27 жніўня апраўдаў трох актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" Насту Азарку, Аляксандра Дубскага і Аляксандра Жукава.
Як паведаміла БелаПАН Н.Азарка, падчас разгляду адміністрацыйных пратаколаў суд не знайшоў доказаў правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 17.1 Адміністрацыйнага кодэкса Беларусі (дробнае хуліганства). "Справу па гэтым артыкуле закрылі, але плануюць разгледзець справу па артыкуле 10.9 (пашкоджанне будынкаў)", – сказала Н.Азарка.
Нагадаем, Н.Азарка, А.Дубскі, А.Жукаў і непаўналетняя Наста Палажанка былі затрыманыя міліцыяй у горадзе ў ноч з 24 на 25 жніўня. Маладых людзей абвінавацілі ў хуліганстве (нанясенне на плот надпісу "Беларусь – гэта святое"). Усе чацвёра правялі ноч у Нясвіжскім раённым аддзеле ўнутраных спраў, прычым патрабаванне Н.Палажанкі выклікаць адваката працаўнікі міліцыі праігнаравалі.
25 жніўня каля 14.00 Н.Палажанку, як непаўналетнюю, вызвалілі, яе справа будзе перададзеная на разгляд адміністрацыйнай камісіі.