Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рыгор Барадулін: «Няхай еўрапейскі шлях будзе пераможным!» 13:52, 14/09/2007
Народны паэт Беларусі Рыгор Іванавіч Барадулін падтрымаў Еўрапейскі марш, які мае адбыцца 14 катстрычніка ў 14 гадзін на Кастрычніцкай плошчы.
“Я заўсёды бачыў для Беларусі толькі эўрапейскі шлях развіцця. Няхай еўрапейскі шлях Беларусі пройдзе з годнасцю і будзе пераможным. Да Еўрапейскага Маршу, удзелу ў ім стаўлюся вельмі пазітыўна, бо трэба варушыцца. За нас гэтыя крокі да еўрапейскай будучыні ніхто не зробіць”, -- заявіў прэс-центру Харыі’97 народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.