|
|
||||||||||||||||||||
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Страйкі салігорскіх шахтароў: 1991 - 2007 (фота) 10:56, 18/09/2007 САЛІГОРСК.org прапануе вашай увазе найвыдатныя дасягненьні і падзеі з гісторыі салігорскага працоўнага руху. Красавік, жнівень 1991 году: Страйкі шахтароў нізкіх лаў 3РУ і 4РУ. Сакавік - красавік 1992 году: Страйк рабочых ВА "Беларуськалій" працягласьцю 44 дні. Красавік 1992 году: Галадоўка пратэсту страйкуючых шахтароў і чальцоў іх семьяў. У галадоўцы ўдзельнічалі Юргевіч Іван, Арыстаў Канстанцін, Каралёў Аляксандар, Варышнюк Уладзімір, Варышнюк Ала, Бародка Аляксандар (шпіталізаваны), Лобаў Мікалай, Дубоўскі Аляксандар. 1992 год: Марш пратэсту шахтароў "Салігорск - Менск". 23 сакавіка - 1 красавіка 1992 году: Нявыхад з шахты працоўных 3РУ Доўнара Аляксандра і Шагойка Валерыя. 16 - 17 кастрычніка 1996 году: Марш пратэсту шахтароў "Салігорск - Менск". 4 кастрычніка 1998 году: Марш пратэсту ў Салігорску. Мітынг. Пікет з удзелам 600 працоўных. 4 лістапада 1998 году: Мітынг пратэсту ў Салігорску з удзелам 3000 працоўных. 30 красавіка - 1 траўня 1999 году: Эстафэта пратэсту "Салігорск - Менск". Цягам сваіх сталых пратэстаў шахтарам удалося дамагчыся шэрагу сацыяльна-эканамічных заваёў, сярод якіх: - падпісаньне першага ў краіне тарыфнага пагадненьня; - падпісаньне часовага пагадненьня ў красавіку 1992 года і рост заробкаў у 3,4 разы; - падпісаньне дамоў паміж НПГ і наймальнікам; - шматразовае падвышэньне тарыфных ставак і акладаў; - скарачэньне на 1 гадзіну працоўнага часу для падземных працаўнікоў; - павелічэньне адпачынку для працаўнікоў занятых на падземных работах да 66 дзён; - падвышэньне каэфіцыэнта па тэхналягічным відам работ і ўмовам турда для працаўнікоў забоя і фабрык; - увядзеньне на прадпрыемтсве сяміразраднай тарыфнай сеткі; - павелічэньне шахтарскай пэнсіі ў 2 разы ў 1999 годзе; - увядзеньне мэханізма выплат штомесячнага ўзнагароджаньня за выслугу год; - укараненьне на прадпрыемстве мэханізма дадатковага пэнсійнага забесьпячэньня; - адмена рашэньня аб утрыманьні падаходнага падатка з выходнай дапамогі і павелічэньне яе памера да 9 сярэднемесячных зарокаў; - увядзеньне пачасова-прэміяльнай сыстэмы для працуючых па зьдзельнай сыстэме аплаты працы; - увядзеньне сыстэм даплат да асноўнага заробка за выкананьне абавязкаў часоваадсутніючагапрацаўніка, за сумяшчэньне прафэсій, за пашыраную зону абслугоўваньня; - увядзеньне разнастайных відаў матэрыяльнай дапамогі, дадаткова аплочваемых дзён, сістэмы кампэнсацыі выдаткаў на сілкаваньне, праезд да месца працы, за найм і паднайм жылога памяшканьня. ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]()
|