Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Барацьба з неплацельшчыкамі па-бабруйску 16:30, 19/09/2007
Бабруйскія ЖЭУ вымушаныя ісці на неардынарныя меры, каб спагнаць запазычанасць з неплацельшчыкаў. Бухгалтары з касавымі апаратамі ажыццяўляюць абыход кватэраў, каб неплацельшчыкі разлічыліся з даўгамі на месцы.
Па стане на сярэдзіну верасня з амаль 26 тысячаў асабовых рахункаў Першамайскага раёна Бабруйска па 720 маецца запазычанасць, большая за тры месяцы. Прычым, калі некаторыя жыхары не плацяць два-тры месяцы, то ёсць такія, хто не плаціў за “камуналку” ўжо некалькі год. Іх агульны доўг складае 28 мільёнаў рублёў. А калі дадаць сюды яшчэ запазычанасць меншую за тры месяцы, то сума значна ўзрастае, паведамляе “Радыё Рацыя”.
Дарэчы, сярод неплацельшчыкаў сустракаюцца не толькі асацыяльныя элементы. Часам бухгалтары ЖЭУ трапляюць у рэспектабельныя кватэры за жалезными дзвярыма. Хоць такіх неплацельшчыкаў і меншасць, але выпадкі не адзінкавыя.
Калі жыхары адмаўляюцца вяртаць суму доўга, ЖЭУ афармляе выканаўчыя лісты праз натарыяльную кантору і дасылае іх на прадпрыемства. Тады запазычанасць пагашаецца з заробку неплацельшчыка. Часам афармляюцца іскавыя заявы ў суд і прыямяняецца скрайняя мера – высяленне. Прычым як з прадстаўленнем жылога памяшкання, так і без яго.