Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня 13:48, 23/09/2007
Беларускі спадарожнікавы тэлеканал пачне вяшчанне 10 снежня, калі ў свеце адзначаецца Дзень правоў чалавека.
Пра гэта 22 верасня паведаміла дырэктарка канала Агнешка Рамашэўска падчас канферэнцыі “Polska pomoc zagraniczna”. Канферэнцыя была арганізаваная Міністэрствам замежных справаў Польшчы, паведаміла “Радыё Рацыя”.
Агнешка Рамашэўска распавяла, што вяшчанне будзе ажыццяўляцца 16 гадзінаў у суткі. Афіцыйнай мовай канала будзе беларуская - прынцыповае рашэнне па гэтым пытанні ўжо прынятае.