Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Электрычнасць падаражэе на 100 % 12:55, 25/09/2007
У Беларусі ў 2010 годзе кошт 1 квт/ч электраэнергіі будзе роўны прыкладна $0,1, паведаміў журналістам міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц пасля разгляду на Прэзідыуме Савета міністраў новай рэдакцыі Дзяржпраграмы мадэрнізацыі энергасістэмы, энергазахавання і падвышэння ролі мясцовых відаў паліва.
Па словах міністра, праграма будзе яшчэ дапрацоўвацца з улікам выказаных на паседжанні рэкамендацый. Кошт праграмы арыентавана складзе $9,9 млрд, адзначыў ён. Гэтыя сродкі будуць накіраваныя на мадэрнізацыю асноўных фондаў энергасістэмы, паніжэнне энергаёмістасці ВУП і энергазахаванне, дадаў А.Азярэц, паведамляе «Інтэрфакс».
Сёння 1 квт/ч электраэнергіі беларускім спажыўцам абыходзіцца ў 112 рублёў, што складае па курсе Нацбанку прыкладна 5 цэнтаў.