Богдан Клих: «Пока желание руководства Беларуси улучшить отношения с Евросоюзом – не искреннее»
- 15.10.2007, 17:53
Накануне Европейского Марша акцию поддержали политики и правительственные чиновники ряда европейских стран и США, а также депутаты Европарламента. Среди них был и руководитель делегации Европарламента по отношениям с Беларусью Богдан Клих, который обратился к участникам Марша со специальным заявлением.
Спадар Кліх лічыць правядзеньне Эўрапейскага маршу ў Менску яскравым сьведчаньнем эўрапейскага выбару беларускага народу, які “паказвае навакольнаму сьвету цьвёрдую рашучасьць беларусаў жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне”.
Па словах палітыка, Эўропа лічыць Беларусь неад’емнай часткай эўрапейскай культуры і гісторыі, і ня можа дапусьціць яе ізаляцыі. “Таму Эўрапейскі Зьвяз абвясьціў пра сваю гатоўнасьць узнавіць дачыненьні зь Беларусьсю ды яе народам, як толькі кіраўніцтва Беларусі прадэманструе павагу да дэмакратычных каштоўнасьцяў і фундамэнтальных правоў чалавека” – гаворыцца ў заяве.
Аднак, спадар Кліх са шкадаваньнем заўважае, што беларускія ўлады не імкнуцца палепшыць свае дачыненьні з Эўразьвязам: “Безупынныя адвольныя арышты актывістаў грамадзянскай супольнасьці й апазыцыі, уціск незалежных мас-мэдыяў, далейшае практыкаваньне сьмяротнае кары і самыя апошнія паведамленьні пра затрыманьні й пагрозы на адрас арганізатараў гэтага Эўрапейскага Маршу даказваюць, што жаданьне кіраўніцтва Беларусі палепшыць дачыненьні з Эўрапейскім Зьвязам – няшчырае”.
Разам з тым эўрадэпутат падкрэсьлівае, што такія паводзіны беларускіх ўладаў з’яўляюцца жывым напамінам “усім эўрапейцам пра тое, што мільёны людзей на нашым кантынэнце ўсё яшчэ пазбаўленыя дэмакратычных свабодаў”.
Таму Эўропа цалкам падтрымлівае Беларусь у “высакароднай справе” адстойваньня сваіх правоў і заклікае беларусаў змагацца за сваю будучыню, свабоду і незалежнасьць. “Ключ да сапраўдных зьменаў ляжыць не ў Брусэлі, не ў Вашынгтоне і не ў Маскве. Ключ - у Менску, у справах самога беларускага народу, у вашых справах!” - гаворыцца ў заяве старшыні дэлегацыі Эўрапарлямэнту па дачыненьнях зь Беларусьсю Богдана Кліха.