Лучшая наша молодежь находится сейчас в судах и тюрьмах
- 19.10.2007, 17:53
Сегодняшняя молодежь – что думаю о ней те, кому за 60? А что думают сами молодые? Какие настроения берут вверх – потребительские или гражданские? Об этом «Радыё Свабода» спрашивала у прохожих на улицах Гомеля.
Спадарыня: “Моладзь, якая складае нейкія моладзевыя арганізацыі, – яна больш інтэлектуальная, яна больш адукаваная. Яна мае сталую грамадзянскую пазыцыю. Яна ведае, чаго хоча”.
Спадарыня: “Значная частка моладзі – інфантыльная, у яе пераважаюць спажывецкія рысы. Моладзь з высокімі чалавечымі якасьцямі – на маршах, у розных дэмакратычных рухах”.
Спадар: “Я ўмоўна дзялю моладзь на дзьве паловы. Адна частка расьце, як тыя жывёліны: ім толькі паесьці, папіць ды пагуляць. Другая палова – яна мае сваю годнасьць. Яны – добрыя грамадзяне, прагнуць нармалёвай будучыні, яны рыхтуюцца да таго, каб краіна была вольнай”.
Спадарыня: “Яна думае па-іншаму, ня так, як раней. У яе іншыя інтарэсы”.
Спадар: “ Больш сучасная, здольная і больш адукаваная за нас. Цяпер і адукацыя вышэйшая, і якасьць яе лепшая. Нармалёвая моладзь!”.
Спадарыня: “Раней яна была больш сьціплай, цяпер больш разбэшчаная. Апранаюць абы што. Ёсьць, канешне, нармалёвая моладзь. Музыка ў яе іншая”.
Спадарыня: “Па-першае, ня хочуць працаваць. Па-другое, хочуць атрымліваць мільён заробку. Лаюць Лукашэнку. Дзяўчаты кураць. Я іншы раз пытаюся: навошта гэта вам, дзяўчаты? Некаторыя заціскаюцца, не адказваюць. Іншыя адказваюць груба, кажуць: “А табе якая справа?”
Спадарыня: “Лепшая наша моладзь знаходзіцца зараз у судах і турмах”.
Спадарыня: “Мы імкнёмся быць бліжэй да Эўропы”.
Спадарыня: “Люблю моладзь! Сярод іх шмат добрых людзей, асабліва шмат сустракаецца хлопцаў – ветлівыя, уважлівыя да нашага ўзросту. Заўсёды саступяць месца, пададуць руку, калі выходзіш з транспарту”.
Спадарыня: “Мне падаецца, што наша моладзь надзвычай разнастайная, яркая, цікавая”.
Спадарыня: “Вельмі крэатыўная моладзь”.
Спадарыня: “Розная моладзь. Ёсьць добрая, мэтанакіраваная, якая хоча вучыцца, атрымаць адукацыю. А ёсьць такія, якім усё адно”.
Спадарыня: “Раней больш сур’ёзна ставіліся да жыцьця, а цяпер усім хочацца пагуляць. На вучобу схадзіў, вечарам прыйшоў, паеў – і зноў пайшоў гуляць на ўсю ноч. З раніцы прачынаесься ніякі – і на вучобу. І так кожны дзень”.
Спадарыня: “Цяперашняя моладзь наздвычай разумная. Новыя тэхналёгіі ўплываюць на маладых людзей так, што дзеці 16-17 гадоў нашмат разумнейшыя за 25-26-гадовых”.