10 января 2025, пятница, 7:10
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

7 гадзін на допыце ў псіхіятраў

6

Актывіста “Маладога Фронта” Андрэя Цянюту 25 кастрычніка праверылі нібыта на наяўнасць псіхічнага здароўя. Пасля ягонага наведвання мясцовага КДБ Цянюту адвезлі ў псіхіятрычны шпіталь пад Гомелем, дзе актывіст правёў 7 гадзін.

Як распавёў “Рацыі” сам Андрэй Цянюта, агляд (ці допыт?) вялі два пісхіятры і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Седляроў.

"Пытанні былі дзіўныя - пра сям'ю, вучобу, вольны час... Давалі рашаць арыфметычныя задачкі, смешныя", - распавёў Цянюта.

Напрыканцы размовы супрацоўнік КДБ нагадаў Цянюце пра здарэнне з вядомай актывісткай апазіцыі Крысцінай Шацікавай (увесну яе скралі і схавалі ў псіхіятрычнай лячэбніцы Магілёва) і паабяцаў днямі наведаць кватэру маладзёна.

Написать комментарий 6

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях