Паўла Севярынца дапыталі ў пракуратуры
- 29.10.2007, 12:18
29 кастрычніка Павел Севярынец быў выкліканы ў пракуратуру Савецкага раёна па позве следчага Дзмітрыя Агафонава ў якасці сведкі ў справе па забойстве мінскага таксіста па прозвішчы Дзядзюля.
Палітыка выклікалі таму, што нібыта чалавек, які падазраецца ў забойстве, сказаў, што ехаў тады да Севярынца. Але сам Севярынец кажа, што ў тыя дні ён быў па-за межамі Беларусі – ва Украіне. Доказ гэтаму – адмысловы штамп памежнікаў у пашпарце, паведамляе “Радыё Рацыя”.
Следчы вёў допыт каля гадзіны, задаючы Севярынцу пытанні ў асноўным па згаданай крымінальнай справе. Аднак гучалі пытанні, датычныя яго палітычнай дзейнасці. Прыкладам, следчы цікавіўся тым, у якую апазіцыйную арганізацыю ўваходзіць Павел Севярынец.
Нагадаем, злачынства было ўчынена ў ноч з 22 на 23 кастрычніка 2003 года побач з домам, дзе ў той час жыў Павел Севярынец.