9 января 2025, четверг, 21:13
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Пракурор адказала за рэпрэсыі амаль праз 60 гадоў

3

Гарадзкі суд Прагі вынес сёньня вэрдыкт у справе Людмілы Брожавай-Паледнавай – пракурора на працэсе 1950 году над палітыкам Міладай Гаракавай. Суд прызнаў віну Брожавай-Паледнавай у саўдзеле ў забойстве і асудзіў яе на восем гадоў зьняволеньня.

Паводле гарадзкога суду Прагі, менавіта Брожава-Паледнава стала тым зьвяном ланцуга, які зрабіў магчымым фізычную ліквідацыю апанэнтаў чэхаславацкага камуністычнага рэжыму. Сёньня ёй 86 гадоў. На цяперашнім працэсе яна не прысутнічала – у сувязі з станам здароўя, паведамляе “Радыё Свабода”.

Выносячы прысуд, судзьдзя гарадзкога суду Прагі Петар Браўн зазначыў, што выконваючы сваю ролю, Брожава-Паледнава ўсьведамляла той факт, што віна і пакараньне Міладзе Гаракавай і іншым абавінавачаным у працэсе 1950 году былі вызначаныя загадзя, а суд меў служыць толькі этапам перад далейшай фізычнай ліквідацыяй абвінавачаных.

Абаронца Брожавай-Паледнавай у судзе заявіў, што падабаронная хутчэй за ўсё выступіць з апэляцыяй. У разе, калі апэляцыя будзе пададзеная, справу разгледзіць Вярхоўны суд Чэскай Рэспублікі.

Дадамо, што асуджаная на тым працэсе на сьмерць Мілада Гаракава была вядомай у Чэхаславаччыне юрысткаю і палітыкам. У першыя гады нямецкай акупацыі брала актыўны ўдзел у антынацысцкім супраціве. У 1940 годзе была зьняволеная – заставалася за кратамі да канца вайны. Па вайне была абраная ў парлямэнт ад партыі нацыянальных сацыялістаў. Пасьля камуністычнага перавароту ў лютым 1948 году адышла ад палітыкі, але ўжо ў наступным годзе была арыштаваная. Гаракаву абвінавацілі ў кіраваньні кансьпірацыйным антысацыялістычным цэнтрам, у супрацоўніцтве са здраднікамі радзімы і ў перадачы замежным агентам інфармацыі дзяржаўнай важнасьці.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях