Онлайн-конференция с директором«Белсата»
17- 11.12.2007, 16:45
Онлайн-конференция с директором нового спутникового канала «Белсат» Агнешкой Ромашевской прошла на сайте «Белорусских новостей». Напомним, первый в истории Беларуси независимый телеканал начал вещание в тестовом режиме вечером 10 декабря. Миссией телеканала является предоставление «точной и независимой информации о событиях в Беларуси, Европе и мире».
— На любом спутнике уже столько каналов, что каждому из них найти своего зрителя — огромная проблема. Чем Вы собираетесь привлекать аудиторию — помимо независимой информации, которой достаточно в Интернете?
— Думаю, што, апроч тэлебачання, ёсць і шмат іншых сродкаў данясення інфармацыі, іншых жанраў. І сама інфармацыя, калі яна паказваецца з карцінкай, падаецца больш прывабнай. У інтэрнэце цяжка знайсці тэатр ці публіцыстычную дыскусію.
— Можно ли будет смотреть ваш телеканал или отдельные сюжеты через Интернет?
— Магчыма, што ў будучыні — усё, што мы будзем паказваць, а пакуль што — толькі асобныя матэрыялы і праграмы.
— Каким образом Белсат намерен завоевывать новых телезрителей? Как владельцам тарелок НТВ-плюс (их у нас немало) можно не ставя новой тарелки смотреть Белсат? Будет ли трансляция новостей в интернете? Будет ли проводиться работа с населением о привлечении новых зрителей и помощь в установке оборудования? Не планируется ли размещение на других спутниках, в частности, Еутелсат (где НТВ ПЛЮС)?
— Спадзяемся, што наша праграма будзе прывабнай і будзе падабацца.
Уладальнікі прыймачоў, накіраваных на Эўтэлсат, могуць, не змяняючы антэны, паставіць сабе яшчэ адну прыёмную галоўку. Мы плануем пачаць інтэрнэт-трансляцыю цягам бліжэйшых месяцаў.
Мы будзем намагацца інфармаваць людзей як мага шырэй, каб усе ведалі, як нас можна глядзець. Будзем дапамагаць праз інфармаванне і дакладны інструктаж, як інсталяваць прыёмнае абсталяванне. Пакуль што і ў наступным годзе мы будзем перадаваць са спадарожнікаў Астра 1KR і Сірыус-4.
— Чаму сайт запушчаны «сырым»? Чаму на сайце ўжываецца афіцыйны правапіс? Дзе ў інтэрнэце можна ўбачыць першы выпуск «Аб’ектыву»? У Вас вельмі прыемная ўсьмешка!
— Мы вельмі хацелі паскорыць старт каналу, таму і сайт запушчаны ў такім стане, у якім ён знаходзіўся на момант старту.
Любое рашэнне пра правапіс не задаволіць усіх. Мы выбралі наркамаўку.
Калі мы зробім больш дасканалую версію сайта, мы будзем размяшчаць там нашы навіны.
Дзякуй за камплімент.
— Очевидно, что вашим корреспондентам будет сложно проводить съемки на территории Беларуси. Как думаете выходить из этой ситуации?
— Мы думаем, што ў нас атрымаецца.
— Считаете ли вы себя большими профессионалами, чем ваши коллеги, работающие на белорусских телеканалах? Если да, то в чем, по-вашему, это выражается? В вашем послужном списке есть Косово. Довольны ли вы правдивым и объективным освещением событий в этом регионе европейскими телеканалами и вами лично? Считаете ли вы, что вы и ваши коллеги сумели донести до своей аудитории всю правду о Косово-Метохии, в т.ч. и точку зрения сербского населения Косово?
— Мы не параўноўваем сябе з іншымі журналістамі. Я ведаю некалькі асобаў, якія працуюць на беларускіх тэлеканалах, і сустракалася як з прафесіяналамі, так і з непрафесіяналамі.
Адзін журналіст не можа перадаць усю праўду. Усю праўду ведае толькі Бог. Але трэба імкнуцца быць аб'ектыўным. Я заўжды намагалася прадставіць пазіцыі абодвух бакоў у гэтым вельмі цяжкім і складаным канфлікце.
— Скажыце, калі ласка, шаноўная спадарыня Агнешка, ці будзе на новым канале падымацца рэлігійнае пытанне, ці будуць адстойвацца маральныя і духоўныя каштоўнасці? Ці адчуваеце Вы патрэбу развіцця ў нашай краіне не толькі розных свабод але і духоўнасці?
— Мы будзем гаварыць на гэтыя тэмы. Духоўнасць з'яўляецца важнай справай, але адначасна — індывідуальнай справай. Я думаю, што ніякае тэлебачанне не адказвае за духоўнасць.
— Агнешка, планируете ли Вы открытие студии в Киеве или Москве? В Россию и в Украину не нужна виза, чтобы принять участие в записи передачи, там сейчас живет много белорусов. Вы Зимовского будете приглашать на эфир?
— Каб напіцца малака, не трэба абавязкова купляць карову. Але мы будзем рабіць праграмы ў Маскве, якія будуць прадстаўляць меркаванні беларусаў, што жывуць у Маскве.
А што — ў спадара Зімоўскага няма іншых магчымасцей самарэалізацыі?
— Планируете ли вы сделать на этом канале проект наподобие ранее существовавшей российской передачи «Намедни» о повседневной жизни Беларуси в постсоветский период? Очень интересно было бы посмотреть на события 90-х. Многие уже забыли об этом времени...
— Так, плануем, нават цэлы цыкл такіх праграм.
— Пани Агнешка, «Белорусские новости» часто упрекают в недостатке радикальной оппозиционности. Мол, не стоит давать слово колумнисту Зимовскому, не стоит писать об успехах власти, не стоит цитировать интервью Лукашенко и пр. А на вашем канале будет возможен прямой эфир с Зимовским, Пролесковским, Ермошиной? С Лукашенко, наконец?
— Наша ток-шоў «Форум» адкрыта для ўсіх. І там заўсёды ёсць вольныя крэслы.
— На які працэнт аўдыторыі ў Беларусі Вы спадзяецеся?
— На як мага большы.
— Я чуў, што да фінансаваньня Вашага каналу ўжо далучаюцца Еўропа і ЗША. Калі гэта так, то хто менавіта і ў якіх памерах? Ці будзе на канале размяшчацца рэклама?
— Канкрэтных сум мы пакуль не ведаем. Магчыма, што ў будучыні рэклама будзе.
— Пани Агнешка, почему Вы согласились возглавить канал, которому белорусские власти будут пытаться создать нехорошую славу? Профессиональные амбиции или забота о белорусах двигают Вами?
— Стварэнне новага тэлеканала — гэта вялікая задача. Таму я лічу, што гэта прафесіянальнае дасягненне. А што тычыцца беларусаў, то гэта шчырае сяброўства.
— Как вы относитесь к стремлению БТ расширить свое присутствие в интернете? Сможете ли «потягаться» в борьбе за интернет с официальными белорусскими СМИ?
— Думаю, што ў будучыні мы будзем для іх сур'ёзнай канкурэнцыяй.
— Пані Агнешка, ці ёсць у Белсата шанец стаць самаакупляльным праектам? Што будзе з каналам, калі місія атрымаецца і Беларусь дэмакратызуецца?
— Калі Беларусь сапраўды дэмакратызуецца, у ёй будзе шмат месца для розных тэлеканалаў, у тым ліку для нашага. Поспехаў мы не баімся.
— Учора хацеў настроіць свой цюнер на Белсат, але нічога не атрымалася, хаця ведаў, што ён павінен быць на спадарожніке Sirius.
— Нас пакуль няма на спадарожніку Сірыус 4. Мы будзем там са студзеня. Пакуль што мы знаходзімся на Астра 1 KR. У студзені будзем на абодвух.
На жаль, я не маю часу больш для ўдзелу ў канферэнцыі — павінна вярнуцца да працы. Глядзіце нас сёння а 18 менскага часу. Дзякуй за пытанні. Агнешка Рамашэўска.
Справка: Агнешка Ромашевска (Agnieszka Romaszewska) родилась в 1962 году в Варшаве. В 1987 окончила исторический факультет Варшавского университета. Активно участвовала в независимом студенческом движении. Во время обучения в США стажировалась в таких изданиях, как The Washington Times, The Washington Post и The New Republic. С 1991 года работала в газете Życiu Warszawy, где специализировалась на освещении работы правительства и журналистских расследованиях. В апреле 1992 года перешла на работу в TVP (Польское телевидение), где руководила работой репортерского отдела, отдела новостей. С 1999 года работала редактором заграничной редакции и специальным корреспондентом. Освещала события в Косово, Боснии, Македонии и Румынии. В 2004-2005 годах работала репортером-международником в Беларуси и Украине. С июля по ноябрь 2005 года постоянно находилась в Гродно и Минске, но работу в Беларуси пришлось прекратить, так как белорусские власти аннулировали ее визу. Разработала концепцию создания в рамках TVP тематического канала, посвященного Беларуси — TV Беларусь.