Беларусы Польшчы выйшлі на антыпуцінскую дэманстрацыю
- 13.12.2007, 16:40
12 снежня ў Кракаве адбылася акцыя пратэсту супраць намераў расійскіх уладаў па знішчэнні беларускай незалежнасці. Беларусы і палякі сабраліся каля расійскага консульства.
Удзельнікі акцы парвалі і спалілі партрэты прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Ніхто не выйшаў з амбасады, каб паразмаўляць з мітынгуючымі і атрымаць зварот да расейскіх уладаў, падрыхтаваны беларусамі.
На дзеянні мітынгуючых прахожыя рэагавалі актыўна - імперская палітыка Расіі не падабаецца нікому. Акцыя выклікала цікавасць журналістаў. Паліцыя ставілася да мітынгуючых пазітыўна, нягледзячы на тое, што яна не была санкцыянаваная гарадскімі ўладамі, паведамляе сайт jeans-by.com.