30 октября 2024, среда, 9:32
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Хведарука ў шпіталі наведалі амбасадары (Фота)

3

Адзін зь лідэраў “Маладога фронту” Зьміцер Хведарук знаходзіцца ў 9-м клінічным шпіталі Менску. Сюды яго прывезьлі ў беспрытомным стане пасьля таго, як актывіста зьбілі амапаўцы падчас разгону дэманстрацыі “За незалежнасьць”. Учора яго наведалі амбасадарка ЗША Карэн Ст’юарт і кіраўнік дыпляматычнай місіі Славаччыны Любамір Рэгак. Амбасада Славаччыны ў Беларусі выконвае функцыі прадстаўніцтва Эўразьвязу.

Пра гэтую сустрэчу Зьміцер Хведарук сказаў “Радыё Свабода”:

“Амбасадары распавялі пра тую заяву, якую прыняў Дзярждэпартамэнт і пра тое, што ўчора была прэс-канфэрэнцыя. Учора як раз мусіла быць сустрэча ў амэрыканскай амбасадзе наконт палітычных вязьняў. Я, на жаль, не магу там прысутнічаць па гэтых прычынах.

Амбасадарка выказала заклапочанасьць такім вось стаўленьнем да беларускай моладзі, тым, што зьбіваюць людзей на акцыях, на мірных дэманстрацыях за тое, што яны проста маюць нацыянальную сымболіку з сабой.

Яны сказалі, што і надалей будуць адсочваць сытуацыю і прымуць нават заяву на саміце Эўрапейскага Зьвязу, які адбываецца ў Лісабоне.

То бок, у прынцыпе, гэты прыезд Пуціна будзе мець шырокі розгалас. Тое, што Беларусі хочуць навязаць расейскую палітыку яшчэ больш глыбей, сапраўды, можа гэты чыньнік паспрыяе, і гэтага не дапусьцяць”.

12 сьнежня пры разгоне дэманстрацыі "За незалежную Беларусь" на Кастрычніцкай плошчы пацярпелі некалькі чалавек. Апроч моладзі, дасталося і пэнсіянэрам. Мужчыну сталага ўзросту білі па нагах. Ён крычаў, што ён інвалід, але гэта не спыніла спэцназаўцаў, і ён таксама апынуўся на зямлі.

Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў зьбіцьцё людзей і жорсткі разгон мірнай акцыі. Палітыкі і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі таксама выказалі свой пратэст супраць дзеяньняў беларускіх уладаў у дачыненьні да ўдзельнікаў акцыі “За незалежнасьць”, якая была прымеркавана да візыту расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.

Зьміцер Хведарук ляжыць у аддзяленьні спалучальных траўмаў 9 клінічнага шпіталя. Мэдыкі зафіксавалі пабоі і чэрапна-мазгавую траўму.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях