Суд: генерал Чергинец против независимой газеты
- 19.12.2007, 9:11
19 декабря в 10.00 в суде Первомайского района Минска (Толбухина, 9) началось рассмотрение иска председателя комиссии «совета республики» по международным делам и национальной безопасности, генерала Николая Чергинца к журналисту Александру Томковичу и предприятию «Время новостей», которое издает газету «Новое время». С «Время новостей» истец требует взыскать 500 миллионов рублей, а с Томковича – 100 миллионов рублей.
Нагодай для звароту ў суд стаў артыкул А. Тамковіча «Генерал-сенатар Мікалай Чаргінец», якая з’явілася ў газеце 24 верасня 2007 г. (№25). Шэраг распаўсюджаных у ёй звестак Мікалаў Чаргінец палічыў не адпаведнымі рэчаіснасці і зневажальнымі для сваіх гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. (Зыскоўцу пакрыўдзілі крытычныя заўвагі пра яго як палітыка і пісьменніка).
Астранамічныя зыскі да недзяржаўных медыяў і журналістаў — для Беларусі, на жаль, не дзіва. Але гэтым разам справа патыхае сумным рэкордам. Аляксандр Тамковіч падлічыў ужо: калі што, дык з ягонай пенсіі паводле інваліднасці давядзецца расплачвацца 119 гадоў. Яе шэф-рэдактар Аляксей Кароль мяркуе, што высокапастаўлены ініцыятар зыску аб абароне гонару і годнасці насамрэч дамагаецца закрыцця газеты. У сваю чаргу, як вынікае з заяваў Чаргінца, далейшы лёс выдання яго не хвалюе, піша аглядальнік Алесь Уладамірскі спецыяльна для www.baj.by.
Адвакат генерала Чаргінца адмовіўся ад міравога пагаднення. Такім чынам, магчымасці адказаць на старонках таго ж выдання, як прапаноўваў Аляксей Кароль, пакрыўджанаму боку відавочна мала. Хаця за мяжой гэта для палітыкаў найчасцей самы прымальны варыянт сатысфакцыі, бо там яны з іміджавых меркаванняў лічаць за лепшае не судзіцца з прэсай.
Матыў асабіста зарабіць таксама адкідаецца: у выпадку судовай перамогі Чаргінец абяцае ахвяраваць грошы на патрэбы медыцыны. Тады што? Выглядае на тое, што ўся гэтая гісторыя мусіць стаць нейкім паказальным урокам. І, магчыма, не толькі для "Новага часу". Мікалай Чаргінец, каментуючы гэты сюжэт, папярэдзіў: "А тыя газеты, якія паспрабуюць інтэрпрэтаваць так, каб гэта было паклёпам (...), таксама атрымаюць зыскі. Я вырашыў не спыняцца".
Тым часам рэзананс дакаціўся да еўрапейскіх інстытуцый. За развіццём гэтай справы ўважліва сочыць Рада Еўразвязу. Прычым Брусель вуснамі сваёй прадстаўніцы Крысціны Галах выказаў меркаванне, што "зыск палітычна матываваны і скіраваны на закрыццё "Новага часу".
Прыдзірлівай Еўропе можна, канешне, запярэчыць: што вы загадзя ацэнкі робіце? А можа, суд той зыск адхіліць?
На жаль, і ў беларускай незалежнай медыя-супольнасці, і ў міжнародных інстытуцый, што сочаць за становішчам айчыннай прэсы, ёсць вялікі досвед назіранняў і назапасілася сумнае дасье.
Так, усё нібыта паводле літары закону. Кожны грамадзянін у нас мае права дамагацца праз суд справядлівасці. Але ж на практыцы атрымліваецца, лічы, гульня ў адны вароты. Зыскі апанентаў улады да дзяржаўных медыяў хранічна застаюцца не задаволенымі, у той час як высокія чыны раз-пораз выйграюць працэсы супраць незалежных перыёдыкаў ды журналістаў. Прычым — з літаральна разгромным лікам. То бок, сумы пакаранняў такія, што могуць паставіць крыж на існаванні таго ці іншага выдання. Так яно і здаралася — напрыклад, з газетамі "Навіны", "Наша свабода".
Можна бясконца разважаць аб тым, наколькі маральна вылучаць астранамічныя, апрыёры нерэальныя рахункі незалежным СМІ ды аўтарам. Але праблема не зрушыцца, пакуль не будзе дзвюх умоў.
Першая ўмова — гэта надзейная заканадаўчая абарона журналістаў. Цяперашні закон аб друку не дае ім дастатковых гарантый. Так, няма тэрміну даўніны для падобных зыскаў. На аўтара могуць падаць у суд і праз пяць ці сем гадоў пасля публікацыі, калі значна цяжэй даводзіць сваё, бо старыя аўдыёзапісы сцёртыя, сведкаў знайсці цяжка і г.д. Таксама няма і верхняй мяжы зыскавых сум. Між тым у заканадаўстве шэрагу краін, напрыклад суседняй Літвы, такая разумная "столь" прадугледжваецца. Пакараць там не азначае знішчыць СМІ ці пусціць журналіста з торбай па свеце.
У свой час БАЖ ужо заяўляў, што ў краіне назіраецца стварэнне "рэжыму асаблівай прававой абароны для вузкай групы службовых асобаў". Журналісцкая арганізацыя дасылала ў парламент прапановы наконт удасканалення заканадаўства, але ўсё сталася марным лямантам у пустэльні.
І вось тут мы падыходзім да другой і, бадай, галоўнай умовы. Гаворка ідзе пра агульную грамадска-палітычную атмасферу ў краіне. Калі кіроўныя вярхі ўвогуле не хочуць прызнаваць права незалежнай супольнасці на сваю думку, калі абвяшчаюць апанентаў "адмарозкамі", то пра якую роўнасць бакоў, пра якія правілы гульні можа ісці гаворка? Тады ўся сістэма пачынае працаваць у духу "генеральнай лініі". Хіба ж можна "адмарозкаў" шкадаваць? Вось так і фармуецца практыка гульні ў адны вароты.
Праўда, апошнім часам з'явіліся пробліскі надзеі на пэўныя змены. Цэлы шэраг чыннікаў змушае ўлады да дыялогу як з Захадам, еўрапейскімі інстытуцыямі, так і з незалежнай супольнасцю ўнутры краіны. Вось і апальныя рок-гурты, здаецца, атрымалі шанец выйсці з андэграўнду… А кіраўнік краіны ў інтэрв'ю іспанскай газеце El Pais зазначыў, што варта абдумаць 12 прапаноў Еўразвязу.
Нагадаем, што ў іх ліку — і пункт пра стварэнне цывілізаваных умоў для працы СМІ.
Днямі вярхоўны прадстаўнік Бруселя ў пытаннях агульнай замежнай палітыкі і бяспекі Хаўер Салана падкрэсліў: Еўразвяз занепакоены пытаннем аб свабодзе сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі. У прыватнасці, ён заявіў, што ЕЗ мае намер "уважліва сачыць" за судовым разборам паводле зыску Мікалая Чаргінца да газеты "Новы час" і журналіста Аляксандра Тамковіча. "Вельмі важна, каб суддзі не выкарыстоўваліся дзеля таго, каб прымусіць газеты замаўчаць", — падкрэсліў Хаўер Салана.