9 января 2025, четверг, 10:27
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

У журналістаў забралі апаратуру ў Вярхоўным судзе

Учора ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь журналістам не толькі забаранілі весці аўдыёзапіс і рабіць здымкі падчас слуханняў, але і загадалі здаць у камеру захоўвання ўсю апаратуру, у тым ліку і мабільныя тэлефоны.

Гэта адбылося на адкрытым працэсе па скарзе грамадскага аб’яднання “Рух “За свабоду” на дзеянні Міністэрства юстыцыі, якое адмаўляецца яго рэгістраваць. Прадстаўнікі суда ніяк не адрэагавалі на рэплікі журналістаў аб парушэнні іх правоў.

“Гэткімі дзеяннямі суда груба парушаныя і Закон “Аб друку і іншых СМІ”, і Грамадзянскі працэсуальны Кодэкс РБ”, - лічыць намеснік старшыні ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец. “У інструкцыі Мінюсту "Аб парадку прадастаўлення інфармацыі аб дзейнасці агульных судоў РБ для асвятлення ў сродках масавай інфармацыі" таксама ідзе гаворка толькі пра фота- і відэаздымкі судовага працэсу - калі гэта перашкаджае ажыццяўленню судавытворчасці. Ніякай гаворкі пра аўдыёзапіс адкрытых працэсаў і выманне мабільных тэлефонаў не вядзецца", - падкрэсліў юрыст.

Гэта ўжо не першы раз, калі журналістам адмаўляюць у праве весці гуказапіс падчас судовых слуханняў: некалькі месяцаў таму падобнае адбылося на працэсе, па аналагічнай скарзе на дзеянні Мінюсту Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Вясна”.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях