9 января 2025, четверг, 10:00
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Змитер Федорук: «Главное – не предать самого себя»

3

Змитера Федорука сегодня после обеда выписали из 9-ой клинической больницы Минска. Правда, перед этим врач-офтальмолог осмотрела ему глаза и назначила тьму лекарств, а также выписала направление для дальнейшего лечения в поликлинике. Сам Змитер сказал пресс-центру Хартии’97, что настроение у него бодрое, несмотря на то, что чувствует себя еще не очень хорошо, так как по-прежнему болит голова и двигаться самостоятельно пока тяжеловато.

“Народная воля” друкуе ў сённяшнім нумары інтэрв’ю з актывістам “Маладога Фронту”, запісанае яшчэ ў бальніцы.

-- Найперш хацелася б пачуць, так бы мовіць, з першых вуснаў – дык як жа ўсё адбывалася?

-- Нас выцiснулi ў сквер Купалы. Там на прыступках пачалася бойка са спецназаўцамi, бо людзi спрабавалi ўтрымацца на прыступках. Нас – некалькi дзесяткаў чалавек. Супраць нас – два шэрагi спецназаўцаў. Я нават i апамятацца не паспеў, як нехта мяне выцягнуў з натоўпу i закiнуў за шэрагi спецназаўцаў. Я ўпаў на зямлю. Да мяне падляцелі некалькi спецназаўцаў i пачалi бiць рукамi па твары. Яны былi ў пальчатках. Бiлi не кулакамi, а падушачкамi рук. Я адчуў, што пад пальчаткамi ў iх нешта жорсткае, кшталту кастэтаў. Потым сталi збiваць нагамi... Я толькi пачуў чыйсьцi голас, якi скамандаваў: “Усё, хопiць! Падымайце яго...” Мяне спрабавалi паставiць на ногi, але я ўжо страчваў прытомнасць, таму папросту ўпаў на прыступкi. Некалькi разоў я прыходзiў у прытомнасць. Побач са мной быў Мiкола Статкевiч, прасiў, каб я сцiскаў яго руку, ён размаўляў са мной. Аднак хутка я канчаткова “выключыўся” i прыйшоў у сябе толькi у бальнiцы.

-- Якi дыягназ табе паставiлi дактары?

-- Спачатку я ўвогуле не мог размаўляць, толькi кiваў галавой. Дагэтуль балiць правая рука (па ёй спецназаўцы прайшлiся ботамi), у першыя днi вельмi балела галава. Мне зрабiлi рэнтген, яшчэ нейкiя працэдуры. У рэшце рэшт я прыйшоў у сябе. Што да дыягназу, то пасля першых здымкаў мне паставiлi дыягназ “чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступенi складанасцi”. На наступны дзень дыягназ пераквалiфiкавалi: у выпiсцы, якую аддалi на рукi маёй мацi i праваабаронцам, напiсана: “чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступенi, страсенне галаўнога мозгу i шэраг удараў цела”.

-- Цi праўда, што цябе хацелi выпiсаць лiтаральна на трэцi дзень?

-- Праўда. Дактары ўвесь час непакоiлiся, што ў палаце над ложкам вiсiць сiмволiка “Маладога фронту”, стаiць партрэт Дашкевiча. Прасiлi прыбраць сiмволiку: маўляў, тут не месца для мiтынгаў. Аднак я адмовiўся. Урачы таксама казалi, што я сiмулюю хваробу i мяне трэба выпiсваць... Але ў рэшце рэшт усё сцiшылася.

-- А як ты ўвогуле стаў займацца палітыкай?

-- Я прыйшоў у арганізацыю “Малады фронт” яшчэ ў 2005 годзе, адразу пасля таго, як здаў iспыты за дзевяць класаў. Яшчэ ў школе стаў моцна цiкавiцца гiсторыяй Беларусi, шмат чытаў i, дарэчы, добра вучыўся. Заўжды чытаў “Народную волю” i “Нашу Нiву”, таму быў у курсе палiтычных падзей. Пераломным момантам, калi я прыняў для сябе рашэнне прыйсцi ў “Малады фронт”, стала “пасадка” Паўла Севярынца на “хiмiю”. Я бачыў, што ён не скарыўся i працягвае барацьбу. Мне хацелася навучыцца мужнасцi. Я, канечне, спачатку трохi баяўся, але зразумеў, што здрадзiць самому сабе яшчэ страшней.

-- А як бацькi паставіліся да твайго выбару? Не сакрэт, што на гэтай глебе ў сем’ях памiж бацькамi i дзецьмi ўзнiкаюць канфлiкты.

-- Яшчэ ў дзяцiнстве я зрабiў для сябе адзiн выбар – пайшоў на стадыён “Трактар” i запiсаўся ў футбольную школу. Мне падабалася гуляць у футбол, у мяне гэта добра атрымлiваецца. З-за трэнiровак i спаборнiцтваў я прапускаў урокi. Мацi вельмi перажывала, прасiла, каб я кiнуў футбол. Пасталеўшы, я атрымаў прапановы ад футбольных каманд “МТЗ-РIПА” i “Дарыда”. Мяне гатовы былi браць у дублi гэтых каманд. Аднак я выбраў “Малады фронт”. Тады мацi сказала: “Лепш бы ты футболам займаўся”. Аднак з часам i гэты мой выбар бацькi прынялi...

-- I нават тады, калi ты сядзеў у “амерыканцы” па крымiнальнай справе аб “дзейнасцi ад iмя незарэгiстраванай арганiзацыi” ?

-- Мой бацька працуе ў будаўнiчай фiрме. I вось жа супадзенне: якраз тады, калi я сядзеў у “амерыканцы”, фiрма майго бацькi рабiла там рамонт. Канфлiктаў кшталту “бацькi i дзецi” ў нашай сям’i няма.

-- Ну, а сваю сям’ю ствараць збiраешся? Цi ёсць у цябе дзяўчына?

-- Не, дзяўчыны няма. Для мяне гэта вельмi сур’ёзна. Буду шукаць дзяўчыну толькi тады, калi цвёрда вырашу стварыць сям’ю. Пакуль у маiм жыццi дамiнуе iншая справа – змаганне за свабоду Беларусi. Ведаеш, у пiсаннi сказана: “Радуецеся – церпячы”. I я ўпэўнены, што праз некаторы час тое, за што мы зараз церпiм, спраўдзiцца. Беларусь стане вольнай!

Нагадаем, напярэдаднi афiцыйнага вiзiту прэзiдэнта Расii Уладзiмiра Пуцiна ў Менску на Кастрычнiцкай плошчы прайшла несанкцыянаваная ўладамi акцыя “За незалежную Беларусь!”. Акцыя была жорстка разагнана АМАПам. З Кастрычнiцкай плошчы людзей выцiснулi ў сквер Янкi Купалы. Там, на прыступках, якiя вядуць да Свiслачы, і быў моцна збiты актывiст незарэгiстраванага руху “Малады фронт” Змiцер Федарук. Амапаўцы павалiлi хлопца на зямлю, збiвалi рукамi i нагамi, пакуль ён не страцiў прытомнасць... Машына “хуткай дапамогi”, якую выклiкалi сябры Федарука, прывезла хлопца ў 9-ю клiнiчную бальнiцу Менска.

Написать комментарий 3

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях