9 января 2025, четверг, 21:52
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Акцыя «Памяць дзеля салідарнасьці» ў Вільні (Фота)

13 студзеня студэнцкае аб’яднанне Эўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту правяло ў цэнтры Вільні акцыю з нагоды Дня абаронцаў незалежнасьці Літвы. На плошчы каля Сейму Літоўскай Рэспублікі былі разгорнутыя беларускія нацыянальныя бел-чырвона-белыя сьцягі.

Акцыя пачалася а 12 гадзіне з прамовы прэзыдэнта Літвы – Валдаса Адамкуса. Былі запрошаны як былыя вайскоўцы, так і амбасадары эўрапейскіх рэспублік і простыя глядачы. Усяго сабралася некалькі соцень чалавек пераважна сталага ўзросту. Пасьля хвіліны цішыні войскі Літвы маршам прайшлі па плошчы і стрэлілі ў паветра. Напярэдадні Акцыі памяці на пляцы каля сейму быў адкрыты мемарыял памяці ахвярам камуністычнага рэжыму.

Ініцыятарам акцыі “Памяць дзеля Салідарнасьці” выступіла студэнцкае аб’яднанне, якое ўзначальвае актывіст “Маладога Фронта” Кірыл Атаманчык. “Такой цеплыні й любові да беларусаў я ня бачыў даўно, - дзеліцца ўражаньнямі Кірыл. - Адразу пасля таго як мы разгарнулі нацыянальныя бел-чырвона-белыя й маладафронтаўскія сьцягі (дарэчы, на Акцыі памяці акрамя літоўскіх сьцягоў, былі толькі беларускія), да нас пачалі падыходзіць людзі й выказваць словы падтрымкі й падзякі за тое, што мы знаходзімся тут. Ветэраны нават ціснулі рукі кожнаму з нас …”.

Напрыканцы імпрэзы адбыўся жалобны мітынг, пасьля якога маладафронтаўцы раздалі людзям сотні ўлётак прыкладна з такім тэктам: “ Дзесяць беларусаў сталі героямі Літвы ў 1991 годзе. Яны змагаліся за вашу свабоду. Цяпер у Беларусі дыктатура. Нам патрэбна вашая падтрымка й салідарнасьць”. Улёткі былі надрукаваныя на трох мовах: беларускай, літоўскай і ангельскай.

“Немагчыма не пазначыць, - кажа Кірыл, - што віленчукі выказваюць шчырую падтрымку й салідарнасьць з вольнымі грамадзянамі Беларусі, якія змагаюцца за незалежную й свбодную Беларусь. Яны добра памятаюць гісторыю Беларусі й Літвы, якія заўжды ішлі побач, і з бясконцай павагаю і пашанаю ставяцца менавіта да самастойнай беларускай нацыі”.

Памяць дзеля Салідарнасьці

Памяць дзеля Салідарнасьці

Памяць дзеля Салідарнасьці

Памяць дзеля Салідарнасьці

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях