8 января 2025, среда, 19:29
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Независимого наблюдателя за «выборами» оштрафовали на 500 долларов

Ельский районный суд оштрафовал активиста Объединенной гражданской партии и наблюдателя за «парламентскими выборами» Дениса Ребянка якобы за нарушение законодательства о выборах на 1 миллион 50 тысяч белорусских рублей. Это составляет в эквиваленте 500 долларов.

Дзяніс Рабянок атрымаў пастанову Ельскага раённага суду па пошце. У судовай пастанове канстатуецца, што спадар Рабянок нібыта наўмысна ўхіляўся ад яўкі ў суд. Гэта яго моцна зьдзівіла.

“Я нават прасіў паштальёнку, калі мне прыйдзе нейкая позва з суду, міліцыі ці яшчэ адкуль, каб яна ў скрынку ня кідала, а аддала мне ці маім сваякам у рукі. Я сам вельмі хацеў патрапіць на суд, каб паглядзець у іх ілжывыя вочы. Справа цалкам высмактана з пальца. Зараз кажуць пра пацяпленьне дачыненьняў з Эўропай, пра нейкую дэмакратызацыю. Ніякай дэмакратызацыі ў нас няма. Рэжым сочыць і карае ўсіх, хто хоць неяк выяўляе сваю палітычную ініцыятыву”, - заявіў актывіст у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Напярэдадні "парлямэнцкіх выбараў" Дзяніса Рабянка выклікалі ў Калінкавіцкую пракуратуру, дзе яго дапытваў памочнік ельскага раённага пракурора Юры Кушнярук. Ён паведаміў актывісту, што пракуратура распачала супраць яго адміністрацыйную справу паводле артыкулу 9.10 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях.

Актывіста абвінавацілі ў тым, што яшчэ ў жніўні ён, ня будучы чальцом ініцыятыўнай групы, нібыта зьбіраў подпісы ў Ельску за кандыдата ў дэпутаты ад АДС у Палескай выбарчай акрузе № 43 Мікалая Гаўрыленку. Актывіста нібыта пазналі па фатаграфіі дзьве ельскія жанчыны. І хаця спадар Гаўрыленка вылучаўся кандыдатам у дэпутаты праз партыйны пратакол, а ня шляхам збору подпісаў, матэрыялы супраць Дзяніса Рабянка накіравалі ў суд.

Завочны суд адбыўся яшчэ 10 кастрычніка. А пастанову актывіст атрымаў толькі сёньня. Цяпер праблематычна падаць нават касацыйную скаргу, бо адпушчаны на гэта дзесяцідзённы тэрмін ужо мінуў.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях