8 января 2025, среда, 19:03
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Для предпринимателей 15% налога – это дискриминация

6

Лидер республиканского объединения «Перспектива» Анатолий Шумченко считает, что введение 15% подоходного налога для индивидуальных предпринимателей против 12% для физических лиц – это дискриминация.

“Нас, прадпрымальнікаў, гэта абсалютна не зьдзіўляе, бо дзяржава сёньня будзе лупіць грошы адусюль, адкуль магчыма. І было б наіўна чакаць, што дзяржава ня возьме з прадпрымальнікаў больш, чым з астатніх”, - сказаў лідэр “Пэрспэктывы” ў інтэрв’ю “Радыё Свабодзе”.

“І тут ёсьць ідэалягічны падтэкст, бо простаму насельніцтву лягчэй будзе патлумачыць, чаму прадпрымальнікі вінныя плаціць больш — бо яны багатыя, больш зарабляюць і вінныя падтрымліваць больш бедныя слаі нашага насельніцтва. Таму тут усё выверана, і дзяржава такім чынам спрабуе ўзяць з нас дадатковыя грошы”, - тлумачыць Анатоль Шумчанка.

Эканаміст Васіль Шлындзікаў упэўнены, што новы закон аб падаходным падатку не дасць значнай палёгкі прадпрымальнікам, бо ў Беларусі калі недзе здымаецца, у іншым месцы дадаецца.

“Для людзей, які шмат працуюць, гэта добра, ня трэба будзе шукаць магчымасцяў, каб схаваць прыбытак. Але прадпрымальнікі ў нас яшчэ плацяць фіксаваны падатак, ён вельмі розны, у кожнага прадпрымальніка свой, у залежнасці ад віда дзейнасці. Таму ў цэлым яны будуць плаціць больш. Я сумняюся, што фіксаваны падатак будзе зліквідаваным. У нас яшчэ не было такога выпадку ў Беларусі, каб падаткі памяншаліся”, - кажа эканаміст.

Адзін з прафсаюзных лідэраў прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў сказаў “Радыё Рацыі”, што было добра, каб з’явіліся простыя падаткі, але праблемы ўзнікаюць іншыя: ад прадпрымальнікаў пачалі патрабаваць шматлікія дакументы, праца бюракратызуецца.

Нагадаем, учора “палата прадстаўнікоў” прапанавала ўстанавіць лінейную стаўку падаходнага падатку ў памеры 15% у дачыненні да прыбыткаў індывідуальных прадпрымальнікаў.

Написать комментарий 6

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях