8 января 2025, среда, 18:59
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

«Комсомольская правда» раіць беларусам пазбаўляцца ад «дз» і «ц»

59

Папулярная расейская газэта «Комсомольская правда», што мае свой філіял у Менску, вучыць беларусаў пазбаўляцца ад «дз» і «ц».

“Праблема 99% беларусаў – гэта выкарыстаньне [дз], [ц] замест [т] і [д]. Мы гаворым: дзядзя, цёця,” – са скрухаю адзначае газэта ў нумары ад 2 кастрычніка.

Як паведамляе “Наша ніва”, у разьдзеле “Майстар-кляса. Жадаеце праславіцца як Цыцэрон?” запрошаная зорка Дзяніс Дудзінскі раіць такое практыкаваньне: “Кончык языка моцна ўперці ў пярэднія зубы і сказаць: д-д-д… Пры гэтым наступны гук мусіць заканчвацца не на [э], [ы], [а], а на [и], [ю], [я]: [де], [дя], [ди]. Для трэніроўкі можна выкарыстоўваць спалучэньне словаў: те-те-рев сидел на дереве, а те-тёр-ка с те-те-ревята-ми на вет-вях.”

Навошта пазбаўляцца ад беларускага вымаўленьня і ці не прасьцей 99% берарусам вывучыць сваю беларускую мову, “Комсомольская правда в Белоруссии” не ўдакладняе.

Написать комментарий 59

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях